Каб наваколле радавала

Добраўпарадкаванне Нумары

САБЕ І СУСЕДЗЯМ НА РАДАСЦЬ

На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый, аб’яўлены ў Мінскай вобласці ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама ў перыяд з 30 верасня па 30 кастрычніка 2017 года. Да ўдзелу ў месячніку прыцягнуты працоўныя калектывы, школьнікі, сельвыканкамы, жыллёва-камунальныя і дарожныя арганізацыі. У цэнтры работы па навядзенні парадку – жыхары райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.

Уладальнікам прыватных домаўладанняў, жыльцам шматкватэрных дамоў, суб’ектам гаспадарання розных формаў уласнасці неабходна паклапаціцца пра ўтрыманне сваіх тэрыторый у належным санітарным стане. Як паказвае практыка, стварыць камфорт пражывання і станоўчы настрой сабе і суседзям дазваляе прытрымліванне элементарных правіл і выкананне зусім непрацаёмкіх работ. Сярод іх – пастаянная ачыстка тэрыторыі, якая прылягае да жылога дома, прадпрыемства ці арганізацыі, ад смецця, будаўнічых і іншых адходаў, упарадкаванне будматэрыялаў, захоўванне і складзіраванне цвёрдых камунальных адходаў у спецыяльна адведзеных месцах, заключэнне дагавору з аб’яднаннем камунальных службаў на вываз смецця, своечасовы рамонт агароджы і яе пафарбоўка, а таксама іншыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні ўласнай і прылеглай тэрыторыі. Упэўнена, што кожны жыхар Стаўбцоўшчыны хацеў бы бачыць свой населены пункт узорам парадку і культуры.

Алена ЛОЙКА,загадчыца аддзела гігіены РЦГіЭ

 

ГЕКТАРЫ ЧЫСТАГА ЛЕСУ

У мінулую суботу Стаўбцоўшчына далучылася да традыцыйнай добраахвотнай акцыі «Чысты лес», ініцыятыва ў правядзенні якой належыць Міністэрству лясной гаспадаркі рэспублікі.

Акрамя работнікаў лясгаса, да акцыі далучыліся работнікі райвыканкама, аб’яднання камунальных службаў, філіяла маторнага завода, а таксама мясцовае насельніцтва, члены садовых таварыстваў.

– Сумеснымі намаганнямі ачышчана каля 50 гектараў лесу. На палігон вывезена каля 14 м3 смецця і, акрамя таго, сабрана ў выніку сарціроўкі нямала другаснай сыравіны – шкляных і пэт-бутэлек, – падвёў вынік намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

Варта заўважыць, што ўдзельнікі акцыі пашчыравалі на ўборцы тэрыторый вакол горада і знакавых аб’ектаў Стаўбцоўшчыны – філіялаў музея Якуба Коласа, музея-сядзібы «Дзяржынава», мемарыяла ў памяць аб загінуўшых у вайну мірных жыхарах Стоўбцаў, а яшчэ на адміністрацыйных тэрыторыях лясніцтваў, у дэндрапарках.

У рэспубліцы, паводле папярэдніх даных, удзел у акцыі «Чысты лес» узялі больш за 30 тысяч чалавек.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *