Навіны Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

1410b

Зноў поглядам стаўбчан адкрываюцца свежыя будаўнічыя пляцоўкі. Пашыраючы межы райцэнтра, радуюць будоўлі новага жылля. Вось і гэты здымак – сведка, як запаўняецца новымі гмахамі дзвюх шматпавярховак пустыр па вуліцы Міру, прыемна змяняючы ландшафт мікрараёна.

Фота Васіля Зянько

 

ЗАЯЎКІ «ПАДКІДВАЕ» НАДВОР’Е

Планавыя работы па рамонце дахаў, прадугледжаныя Стаўбцоўскім аб’яднаннем камунальных службаў на бягучы год, выкананы ў поўным аб’ёме, аднак у сувязі з дажджлівым і ветраным надвор’ем з’явіліся новыя заяўкі і адрасы.

– На бягучы рамонт жылога фонду выдзелена і асвоена 79 тысяч рублёў, – заўважае намеснік дырэктара АКС па жыллю Галіна Гараднік. – Каб рэагаваць на новыя сігналы, адшукваем дадатковыя крыніцы фінансавання.

Сёння камунальнікі рамантуюць дахі, балконы. Імі праведзены работы па забеспячэнні герметычнасці 67 дымавых каналаў у дамах стаўбчан і жыхароў раёна. Зроблены 32 прыстаўныя дымавыя каналы. І гэтыя работы працягваюцца. Прынята на баланс кватэра ад Вішнявецкага сельскага Савета.

Нагадаем, што на даны момант тры жылыя дамы знаходзяцца ў капітальным рамонце. На доме па вуліцы Алфёрава, 1, у Наваколасаве работы, якія ажыццяўляе ПМК-233, ужо падыходзяць да завяршэння. У тым жа Наваколасаве ПМК-233 здадзены ў эксплуатацыю пасля капрамонту жылы дом па вуліцы Перамогі, 10, і рыхтуюцца дакументы для здачы дома па вуліцы Перамогі, 9. Стаўбцоўскае РБУ працуе на двух аб’ектах – капітальным рамонце дамоў па вуліцы Танкістаў, 30, і Энгельса, 2, у Стоўбцах. Іх плануецца здаць напрыканцы 2017 года.

Для фінансавання капітальнага рамонту пяці названых жылых дамоў запланавана 324 тысячы рублёў бюджэтных сродкаў і 170 тысяч рублёў, якія паступілі ў выглядзе адлічэнняў ад жыльцоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *