Тыдзень Беларусі ў Новасібірску

Гандаль Нумары

Аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства прыняў удзел у Тыдні Беларусі ў Новасібірску.

Каля 30 беларускіх прадпрыемстваў бралі ўдзел у кірмашы ў далёкай Сібіры за 4,5 тысячы кіламетраў ад нас. Беларускую дэлегацыю гасцінна сустракалі ўлады і ўсе жыхары Новасібірска. Мы просім начальніка аддзела грамадскага харчавання Жанну Галоўка падзяліцца ўражаннямі.

–             Мы адправіліся ў Новасібірск з 20-тоннай фурай прадукцыі – мяснымі вырабамі і кансервамі, малочнай прадукцыяй, саленнямі, яблыкамі, кандытарскімі вырабамі… З прамысловай прадукцыі ўзялі валёнкі, ільняныя вырабы, коўдры, пледы, пасцельную бялізну. У Новасібірску ведаюць беларускую прадукцыю, таму што такі кірмаш праводзіўся ў мінулым годзе. І ўлады, і жыхары горада сустракакалі нас вельмі гасцінна. Прадстаўнікі ўлад адзначалі, што з беларускай прадукцыяй высокай якасці наўрад ці якая яшчэ можа параўнацца. Было вельмі прыемна гандляваць. Хоць працаваць даводзілася напружана. Ёсць розніца ў часе на чатыры гадзіны, і рабочы дзень на беларускім кірмашы на цэнтральнай плошчы Новасібірска доўжыўся з 8 да 21 гадзіны. Вялікую ўдзячнасць выказваю барменам нашых кафэ і рэстарана Жанне Казак, Таццяне Нікіцінай, Вользе Сай, Алене Барысевіч, вадзіцелю Дзмітрыю Пракаповічу, інжынеру Мікалаю Супруну, якія, не шкадуючы сваіх сіл, працавалі на выязным кірмашы. Наведванне сібірскага горада пакінула ў нас шмат уражанняў. Нашаму прыўзнятаму настрою спрыяла тое, што прадукцыя, маркіраваная «Зроблена ў Беларусі» мае высокі рэйтынг, беларускія тавары – гэта сапраўды добра вядомы брэнд. Для ўсіх нас – гэта стымул для стваральнай працы і гонар за сваю Айчыну.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *