Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за апошнія два тыдні 15 шлюбаў, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 16 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Анастасія Прышчэпа, Андрэй Строт, Бажэна Няволька, Ісайя Кутас, Віктар Шумко, Мілана Кузьміч, Ксенія Бандарэнка, Радаслава Будзейка, Анастасія Цвірка, Анастасія Шаціла, Анастасія Радзіон, Максім Шаціла, Паліна Чайкоўская, Марк Васіліцкі, Максім Жылінскі і Фёдар Кісун.

Зямны шлях закончыўся для 30-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі выезд на загаранне аўтамабіля «Форд-мандэа», прыпаркаванага на абочыне дарогі паблізу Скамарошак. Ніхто не пацярпеў, аўто знішчана агнём. Прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза.

Міліцыяй зарэгістравана 113 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у сямі з іх устаноўлены падазроныя. У Новым Свержані зламыснік выкраў з гаража матацыкл «Мінск-115». У Ператоках двое грабежнікаў, прымяніўшы насілле, выхапілі ў пацярпелага 150 рублёў. На вуліцы Багушэвіча ў Стоўбцах махлярка завалодала 500 доларамі.

Пракуратурай раёна ў ходзе праверкі ўстаноўлена, што не для ўсіх аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна распрацавана праектная дакументацыя зон аховы з рэжымамі іх утрымання і

Суд прыгаварыў да выпраўленчых работ на год з вылічэннем у даход дзяржавы 10 працэнтаў заробку 19-гадовага стаўбчаніна, які, будучы нецвярозым, у грамадскім месцы ўдарыў непаўналетняга і таптаў нагамі яго «мабільнік». На дзве «базавыя» аштрафавана 44-гадовая жыхарка Аталезі, якая захоўвала самагонны апарат.

ДАІ выявіла 172 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – двое п’яных вадзіцеляў (у тым ліку вадзіцель ААТ «Рубяжэвічы», які каля 12 гадзін рухаўся на аўтамабілі ГАЗ-3507 па вёсцы Курачкі з утрыманнем у крыві 1,5 праміле), восем вадзіцеляў-бяспраўнікаў і 27 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана 10 ДТЗ. Ніхто не пацярпеў. З 5 па 15 кастрычніка праходзіць прафілактычная акцыя «Пешаход», накіраваная на папярэджанне парушэнняў з боку пешаходаў і веласіпедыстаў.

«Хуткая» выязджала за два тыдні 384 разы, у прыватнасці 16 выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *