Здароўе – у нашых руках

Медыцына Нумары

15 кастрычніка з мэтай пераканання людзей у важнасці гігіены рук праводзіцца Сусветны дзень чыстых рук.

Менавіта рэгулярнае мыццё рук штодзённа выратоўвае тысячы жыццяў. На прыкладзе нашай краіны, дзе ўзровень санітарнай культуры насельніцтва дастаткова высокі, відавочна, што захваральнасць на інфекцыйныя захворванні, якія перадаюцца праз рукі (вострыя кішэчныя інфекцыі, адзёр, краснуха, гельмінтозы), дастаткова нізкая.

Аб тым, што рукі трэба мыць перад кожным прыёмам ежы, ведаем усе, аднак нярэдка ігнаруем гэтае простае правіла і, тым самым, наносім шкоду свайму здароўю і здароўю тых, хто нас акружае, асабліва дзецям. Па-першае, праз брудныя рукі дарослых дзеці могуць заразіцца якой-небудзь інфекцыяй, а па-другое, дзеці вучацца правілам і нормам паводзін ад дарослых, падражаючы ім ва ўсім.

Для заражэння вострай кішэчнай інфекцыяй дастаткова аднаго дакранання да забруджанага прадмета, каб развілося захворванне. Каб не захварэць на кішэчную інфекцыю, неабходна акуратна мыць рукі з мылам цёплай вадой на працягу не менш як паўмінуты, а лепш намыліць і змыць некалькі разоў, не забываючы вымываць бруд з-пад пазногцяў. Як рукі вымыты, іх варта выцерці насуха.

Памятайце, што ваша здароўе – у вашых руках.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,валеолаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *