Для ўдалага палявання

Ахова правапарадку Нумары

На працягу месяца, з першай суботы кастрычніка і па першую суботу лістапада, у Беларусі адкрываецца сезон палявання на зайца-беляка, зайца-русака. У гэты перыяд дазволена паляванне ў светлы час сутак з падходу з гончымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом адносна зайца і (або) лісы.

Паляўнічаму дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі са шротам. Пры правядзенні палявання ён павінен мець пры сабе: сапраўднае дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, паляўнічую пуцёўку, дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі і рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак.

Пры паляванні на ненарміруемыя віды паляўнічых жывёлін, у тым ліку зайца-беляка, зайца-русака, паляўнічым забаронена нашэнне і выкарыстанне паляўнічай зброі з наразным ствалом (стваламі), паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў з куляй або карцеччу.

Памятайце і выконвайце правілы палявання, каб радасць ад зносін з прыродай не была азмрочана сустрэчай з супрацоўнікамі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, таму што за незаконнае паляванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з пазбаўленнем спецыяльнага права і канфіскацыяй сродкаў палявання), а таксама крымінальная (ад буйнога штрафу да шасці гадоў пазбаўлення волі) і грамадзянска-прававая (спагнанне страт, нанесеных навакольнаму асяроддзю) адказнасць.

Валерый МАКОЎСКІ, намеснік начальніка Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага

і расліннага свету



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *