Абслугоўванне

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

1410d

СТАЎБЦОЎСКАЯ ПМК – ШЫРОКІЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ

У ААТ «Стаўбцоўская ПМК» наладжана сувязь фактычна з усімі сельгаспрадпрыемствамі Мінскай вобласці. Шырокая геаграфія ў дзейнасці прадпрыемства звязана ў першую чаргу з рэалізацыяй тэхнічных газаў.

– У нас працуе свая кіслародна-напаўняльная станцыя, таму ёсць магчымасць прапанаваць балоны з кіслародам як юрыдычным, так і фізічным асобам. Акрамя кіслороду рэалізуем спажыўцам і аргон, ацэтылен, азот, гелій, вуглекіслату, сумесь газаў, – пералічвае дырэктар ПМК Аляксандр ПАШКЕВІЧ. – Працягваем аказваць і іншыя паслугі, зыходзячы з кан’юнктуры рынку, рэальнай абстаноўкі.

– Аляксандр Міхайлавіч, ПМК – гаспадарча-разліковая арганізацыя. Дзе шукаеце заказы? У якой сферы народнай гаспадаркі зарабляеце асноўныя даходы?

– Нашы асноўныя паслугі – выраб, абслугоўванне, рамонт установак сельскагаспадарчай вытворчасці, а менавіта халадзільных і даільных установак, воданагравальнікаў, рэкуператараў цяпла, збожжасушыльнай гаспадаркі. Абслугоўваем сельгаспрадпрыемствы па заяўках, прычым ахопліваем не толькі наш раён.

На даным этапе шмат узводзіцца жывёлагадоўчых памяшканняў (у раёне – у ААТ «Вялікі Двор», «Агранёманскі», «Дзераўное», «Рубяжэвічы»), для якіх мы вырабляем і манціруем стойлавае абсталяванне, паілкі і т. п. У верасні закончылі рамонт сістэмы водапаення на МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец». Заключылі дагавор з ЗАТ «1 Мая» (Нясвіжскі раён) на выраб стойлавага абсталявання.

У дзейнасці прадпрыемства адчуваюцца сезоннасць, недахоп абаротных сродкаў, які не дазваляе стварыць запас запатрабаванай прадукцыі. Імкнёмся пашырыць яе асартымент. Так, займаемся вырабам кантэйнераў для збору цвёрдых бытавых адходаў, казыркоў і навесаў для адміністрацыйных і жылых пабудоў, розных элементаў добраўпарадкавання вуліц і паркаў. Напэўна, вы іх заўважылі ў райцэнтры і не толькі. Дэкаратыўныя металічныя агароджы вакол стадыёна, дзіцячых садоў №№ 6 і 7, гімназіі № 1 і СШ № 2, Любкаўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа – гэта наша работа. Выйгралі тэндар на выраб металічнай агароджы вакол новага дзіцячага сада № 8. Зрабілі шмат казыркоў па заказе цэнтральнай раённай бальніцы.

Аналіз рынку паслуг паказвае, што далёка не ўсе прадпрыемствы гатовы займацца тымі спецыфічнымі работамі, якія ажыццяўляем мы. Як правіла, гэта работы на вышыні, са зношанымі інжынернымі сеткамі, металаканструкцыямі… Большасць іх – на выездзе. Ёсць такія віды работ, як, напрыклад, алмазнае свідраванне бетону, у якім у раёне нам увогуле няма канкурэнтаў. Каб працаваць рэнтабельна і пашыраць асартымент прадукцыі, набылі лістагіб, стужкавую пілу, профілягібачную машыну, устаноўку паветрана-плазменнай рэзкі і інш. Шукаем заказы, у тым ліку шляхам удзелу ў тэндарах, праз інтэрнэт-рэкламу, асабістыя кантакты. Імкнёмся пераканаць заказчыка набыць менавіта нашу прадукцыю. Удасканальваемся, развіваемся, ёсць да чаго імкнуцца.

– Вы прыгадалі адзін з відаў работ на інжынерных сетках. Гэта, напэўна, актуальнае пытанне?

– Безумоўна. Дзякуючы таму, што прадпрыемства пацвердзіла атрыманне сертыфіката на выкананне санітарна-тэхнічных работ у вобласці будаўніцтва, займаемся пракладкай сетак водаправода і каналізацыі, мантажом сістэм ацяплення. Прарабы, майстры ПМК прайшлі атэстацыю ў Белбудцэнтры. Са значных аб’ектаў магу назваць пракладку водаправода на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, удзел у будаўніцтве знешніх сетак водаправода і каналізацыі да дзіцячага сада № 8 па вуліцы Міру. Заключылі дагавор на будаўніцтва знешняга водаправода, а таксама ўнутраных водаправода і каналізацыі да шматпавярховага жылога дома № 41 па вуліцы Міру.

– Вы шмат працуеце з бюджэтнай сферай раёна?

– Актыўна абслугоўваем бюджэтную сферу ў вырашэнні такіх пытанняў, як дэмантаж старых сетак каналізацыі і водаправода, сантэхнічнага посуду. Аналагічныя работы выкананы ў гэтым годзе ў Коласаўскай, Навасвержанскай і Шашкоўскай школах, дзіцячых садах №№ 4, 5 і 6 у г. Стоўбцы. Працягваем працаваць і на іншых аб’ектах, задавольваючы заяўкі аддзела адукацыі, спорту і турызму, у тым ліку і аварыйныя. Цесна супрацоўнічаем з цэнтральнай раённай бальніцай, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, іншымі суб’ектамі гаспадарання раёна. Акрамя мадэрнізацыі і будаўніцтва інжынерных сетак, гэта выраб нестандартнага абсталявання, устаноўка катлоў і т. п.      

– Якія водгукі заказчыкаў?

– Стараемся задаволіць іх патрэбы. Скажу, што над гэтым працуюць граматныя і вопытныя работнікі. Сярод іх – слесары-рамонтнікі Валерый Тулейка і Анатоль Пазняк, электрагазазваршчыкі Дзмітрый Чабатар, Мікалай Мялоў і Міхаіл Кожыч, мантажнік тэхналагічнага абсталявання Сяргей Наркевіч, вадзіцель Дзмітрый Петрашкевіч, вадзіцель экскаватара Вікенцій Белановіч, вадзіцелі аўтакрана Іван Раманейка і Іван Валента. У Івана Валенты сын Міхаіл працуе на прадпрыемстве прарабам. Перспектыўна працуе яшчэ адзін малады прараб – Віталь Паўлоўскі. Высокай адказнасцю вылучаецца брыгада ў складзе інжынера-энергетыка Аляксандра Паўлава і электраслесара Аляксандра Каласоўскага (у іх цяпер праходзіць навучанне малады слесар-рамонтнік), якая занята на абслугоўванні даільных залаў, халадзільных установак. Многія работнікі менавіта на нашым прадпрыемстве, якое спецыялізуецца на выкананні нестандартных заказаў, сталі спецыялістамі, прафесіяналамі ў сваёй прафесіі.

– Як падрыхтавалася прадпрыемства да работы ў зімовых умовах?

– Да зімы гатовы. Назапашаны дровы для ацяплення адміністрацыйнага будынка, прахадной, майстэрань. Сёлета замянілі дах адміністрацыйнага будынка, уцяплілі і пафарбавалі яго фасад. Падтрымліваем парадак і на сваёй тэрыторыі, і на прылеглай.  

НА ЗДЫМКАХ: слесар-рамонтнік Сяргей Хука і электрагазазваршчыкі Аляксей Лашук і Аляксей Мядзведзеў займаюцца вырабам паілак для буйной рагатай жывёлы; за вырашэннем рамонтнай праблемы токар Міхаіл Грынюк і вадзіцель Дзмітрый Петрашкевіч; адміністрацыйны будынак ПМК сёлета ўцеплены і пафарбаваны; заўсёды ёсць заказчыкі на металічныя кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў .

ГутарылаТаццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота аўтара

 

З ПРЫТОКАМ СВЕЖАГА ПАВЕТРА

З надыходам ацяпляльнага перыяду ў ліку актуальных пытанняў – захаванасць цяпла ў кватэрах.

Камунальнікі нагадваюць жыльцам, каб не пакідалі адкрытымі вокны і дзверы ў пад’ездах. У сваёй кватэры павысіць эфектыўнасць абагрэву жылых пакояў магчыма шляхам замацавання на сцяне за батарэяй ліста алюмініевай фольгі. З надыходам халадоў жыльцам, якія выкарыстоўваюць газавае абсталяванне, трэба быць асабліва акуратнымі ў выкананні правіл карыстання газавымі катламі і воданагравальнікамі. Памяшканні, дзе ўстаноўлена газавае абсталяванне, трэба праветрываць. У кватэрах падчас работы газавага абсталявання неабходна забяспечыць работу вентыляцыі і прыток свежага паветра. Перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў і катлоў мэтазгодна правяраць цягу ў дымаходзе.

З мэтай асабістай бяспекі камунальнікі прапануюць устанавіць у кватэры сігналізатар чаднага газу. Па заяўках жыльцоў у Стоўбцах ужо ўстаноўлена 20 такіх прыбораў. Закуп іх вядзецца прадпрыемствам цэнтралізавана, аднак можна закупіць сігналізатар і самастойна. Каштуе ён адносна нядорага (на цяперашні момант – каля 20 рублёў), паслуга па яго ўстаноўцы абыдзецца крыху больш за шэсць рублёў. Заяўкі на ўстаноўку сігналізатара чаднага газу прымае дыспетчарская АКС (тэл. 7-82-62).

З паніжэннем тэмпературы павялічваецца выкарыстанне электраабагравальных прыбораў, у сувязі з чым актуальнасць набывае выкананне правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў, асабліва ў дамах з тэрмінам эксплуатацыі 30 і больш гадоў, дзе нагрузка на электрасеткі разлічана па мінімуме. У дамах з пячным ацяпленнем павінны быць у тэхнічна спраўным стане печы, стаякі і дымаходы.

 

З НОВАЙ ПРАПІСКАЙ

Кіраўніцтва раённага камбіната бытавога абслугоўвання рашуча праводзіць мерапрыемствы па эканамічным вядзенні дзейнасці. Адразу два вялікія будынкі вызваліліся пасля пераводу адміністрацыі на плошчы Дома быту, а майстэрні па рамонце абутку і рытуальнага аддзела – на плошчы пральні самаабслугоўвання.

У выніку, у былым будынку адміністрацыі адкрыецца магазін, лішнія плошчы будуць здадзены ў арэнду. Рыхтуюцца дакументы на продаж будынка былой абутковай майстэрні.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *