Уручэнне ордэнаў Маці

Нумары Соцыум Улада. Слова. Справа

На рэспубліканскім Тыдні маці ў Мінскім аблвыканкаме з удзелам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі прайшла традыцыйная ўрачыстасць уручэння ордэнаў Маці жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей.

Ад нашага раёна на гэтае свята былі запрошаны Ганна Куніцкая са Стоўбцаў і Васа Юрасава з Мархачоўшчыны. У сям’і Дзмітрыя Канавала і Ганны Куніцкай растуць чацвёра хлопчыкаў і дзяўчынка, а ў Сяргея і Васы Юрасавых – чатыры дзяўчынкі і хлопчык. Для гэтых моцных прыгожых сем’яў было вялікай радасцю атрымаць узнагароду са значнай падтрымкай – матэрыяльную дапамогу.

На сучасны момант у нашым раёне 59 жанчын маюць высокую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *