Валанцёры наведалі прытулак

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

1810c

Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» наведалі аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна».

Валанцёры даставілі дзецям, якія знаходзяцца ў прытулку, пакеты з канцылярскімі прыладамі, што былі сабраны з дапамогай прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу – з «Добрым сэрцам».

– Акцыя была аб’яўлена яшчэ ў жніўні, і многіх не пакінула раўнадушнымі. Вельмі актыўна адгукнуліся на яе Стаўбцоўская ПМК, Стаўбцоўскія электрасеткі, філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ДЭУ № 62, за што выказваем вялікую ўдзячнасць дырэкцыі і калектывам гэтых прадпрыемстваў. Усё, што было сабрана падчас акцыі, раздаецца дзецям з малазабяспечаных і іншых сем’яў па меры неабходнасці, – падкрэсліла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Адметна, што ў ліку валанцёраў руху «Добрае сэрца» выступілі на гэты раз і работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра – Іна Гапановіч і Анастасія Самахвал.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *