Вучняў Міншчыны запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў

Адукацыя Нумары

11 кастрычніка стартаваў новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Сёлета «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7-8 класаў з усёй Беларусі. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7-8 класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць пастаянныя сябры журы праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журы ўвойдуць дзеячы культуры, адукацыі і спорту.

З падрабязнымі правіламі праекта ўдзельнікі конкурсу могуць азнаёміцца на сайце www.velcom.by.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *