У калектывах Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

АДСУТНАСЦЬ ЗАЯВАК – ПАКАЗЧЫК ПАДРЫХТАВАНАСЦІ

Уваход у ацяпляльны сезон 2017/2018 гадоў прайшоў на Стаўбцоўшчыне зладжана, без збояў. На даны момант у поўным рэжыме абаграваюцца ўсе сацыяльныя аб’екты, жыллёвы і іншы фонд.

– За больш чым дзесяць дзён ацяпляльнага перыяду ў Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў паступіла толькі адна заяўка ад жыльцоў. Звычайна ў пачатку сезона такіх званкоў, калі цяпло не дайшло своечасова, бывае не адзін дзясятак, – заўважае дырэктар АКС Дзмітрый Мурын.

Для належнай падрыхтоўкі да чарговага ацяпляльнага перыяду камунальнікі праводзілі ў міжсезонне рамонтныя і іншыя работы ў цеплавузлах і кацельнях, на цепласетках. Усе запланаваныя мерапрыемствы імі выкананы, аб чым сведчыць і падпісанне пашпартоў гатоўнасці.

 

ПАПАЎНЕННЕ Ў ВАЙСКОЎЦАЎ

Шасцю маладымі спецыялістамі папоўніўся калектыў вайсковай часці 25 819. Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенных факультэтаў іншых навучальных устаноў краіны прыступілі ўжо да службы на прадастаўленых ім месцах. У ліку выпускнікоў ВНУ ёсць і мясцовы юнак. Выпускнік Дзераўнянскай сярэдняй школы Аляксей Грыгарцэвіч пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Рэспубікі Беларусь назначаны камандзірам рамонтнага ўзвода. Лейтэнант Аляксандр Лазерка атрымаў пасаду начальніка службы гаруча-змазачных матэрыялаў, лейтэнант Антон Манцэвіч – пасаду памочніка начальніка аддзела захоўвання. Выпускнікі Ваеннай акадэміі два браты Ян і Гжэгож Барташэвічы заступілі на вайсковую службу: адзін – інжынерам цэха, другі – намеснікам начальніка ўлікова-аперацыйнага аддзела. Выпускнік ваеннага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Вячаслаў Гардзійко атрымаў пасаду камандзіра рамонтнага ўзвода.

У вайсковай часці гатовы дапамагчы маладым афіцэрам паспяхова прайсці перыяд станаўлення і адаптацыі на першым месцы службы.

 

З АПЯРЭДЖАННЕМ ГРАФІКА

Стаўбцоўскі пункт прыёму металу «Белвторчермет» напрыканцы вытворчага года працуе з апярэджаннем графіка па нарыхтоўцы другаснай сыравіны на 350 тон.

А наогул у сярэднім у месяц прымаецца ад арганізацый і прадпрыемстваў, для якіх існуе дзяржзаказ, і ад фізічных асоб да 1300 тон металу. Уклад насельніцтва ў гэтым аб’ёме складае трэцюю частку. Стымулам для збору і продажу металалому для фізічных асоб з’яўляецца факт зацвярджэння ў бягучым годзе спецыяльнага рахунку, што дазваляе беспраблемна разлічвацца за здадзеную прадукцыю.

Другасная сыравіна перапрацоўваецца сіламі цэха, асноўная частка яе адпраўляецца на ведамаснае прадпрыемства ў Гатава, адкуль металалом па відах адгружаецца па прызначэнні на перапрацоўчыя заводы краіны.

 

АБНАЎЛЕННЕ ПРАДУКЦЫІ

Аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства распачаў праграму падрыхтоўкі да ражджэственскіх і навагодніх святаў. У першую чаргу гэта датычыць абнаўлення прадукцыі – кандытарскай і кулінарнай.

Распрацоўваюцца новыя яе віды. На сучасны момант у асартыменце прадукцыі ўласнай вытворчасці аддзела – пельмені трох найменняў, мясныя рулеты і іншыя вырабы.

Да свят на прылаўках кулінарыі і іншых ведамасных гандлёвых аб’ектаў пакупнікі могуць набыць як паўфабрыкаты, так і гатовую прадукцыю да стала.

 

НА ЭЛЕКТРОННЫ РЭЦЭПТ

У рамках укаранення інфармацыйнай сістэмы «Электронны рэцэпт» паліклініка цэнтральнай раённай бальніцы выдала ўжо 900 электронных пластыкавых картак жыхарам раёна, па прад’яўленні якіх будзе ажыццяўляцца водпуск лекавых сродкаў у аптэчнай сетцы.

Інфарматызацыя цэнтральнай раённай бальніцы падыходзіць да завяршэння. Стапрацэнтна аўтаматызаваны ўжо рабочыя месцы і для ўкаранення электроннай амбулаторнай карткі.

 

ДЛЯ ПАДТРЫМКІ СЕМ’ЯЎ

У бягучым годзе 19 шматдзетных сем’яў нашага раёна атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на суму 26 094 рублі.

Вялікай падтрымкай з’яўляецца і выдзяленне дзіцячага харчавання дзецям ва ўзросце да двух гадоў. У бягучым годзе такую дзяржаўную падтрымку атрымаюць 27 шматдзетных сем’яў.

У рамках выканання дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» шматдзетным сем’ям аказваецца і іншая дапамога і падтрымка. Напрыклад, за кошт сродкаў, прадугледжаных гэтай праграмай, у бягучым годзе ў сямі дамах устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У раёне практыкуецца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем’ям, у якіх трое і больш дзяцей навучаюцца ва ўстановах сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *