З нараджэннем!

Нумары Соцыум

2110c

Стабцоўская пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь», якую ўзначальвае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль, стала арганізатарам наведвання радзільнага аддзялення райбальніцы з уручэннем падарункаў ад Белай Русі жанчынам, якія нарадзілі падчас Тыдня маці.

Начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Надзея Картузава правяла ўрачыстую рэгістрацыю нованароджанага Андрэя Курылы. Гэта стала магчымым, таму што бацькі ўжо вызначыліся з імем сына і далі згоду на ўрачыстую рэгістрацыю свайго першынца ў сценах радзільнага аддзялення. Марына Курыла працуе спецыялістам па закупках Стаўбцоўскага мясакамбіната, яе муж Аляксандр – вадзіцелем Стабцоўскага лясгаса.

Адметна, што на Тыдні маці ў нашым раёне нарадзіліся адны хлопчыкі, былі чатыры нараджэнні: акрамя вышэйпрыгаданага першае дзіця – у сям’і стаўбчанкі Анастасіі Казловай, першае дзіця – у Вольгі Ясючэня з Шашкоў і другое дзіця (першая ў сям’і – дзяўчынка) – у Вольгі Уласевіч са Сцяцкоў.

Жанчынам і іх дзеткам усе пажадалі здароўя, міру, дабра і радасці.

На здымку: Вольгу Курыла віншуюць начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Надзея Картузава і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *