Сустрэчы

Нумары Соцыум

З КАРАВАЕМ ДЛЯ «ЧАТЫРОХ СЯБРОВАК»

У рамках Тыдня маці ў тэрытарыяльным цэнтры прайшло святочнае пасяджэнне клуба «Гады – не бяда». Яго адметнасцю сталі госці – ансамбль малалетніх вязняў фашызму з горада Мінска «Чатыры сяброўкі».

«Чатыры сяброўкі» – гэта віртуознае выкананне песень, у тым ліку а-капэльна, гумарыстычныя вершы ўласнага сачынення, якія закранаюць тэму ўзросту, праблемы пажылога чалавека, за што і былі адзначаны воклічамі «Брава!». У знак удзячнасці загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс уручыў самадзейным артысткам каравай. Выпекла яго валанцёр тэрытарыяльнага цэнтра Рэгіна Хамо. Творчую эстафету ад «Чатырох сябровак» падхапіў хор народнай песні «Родны кут», створаны пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Падарыла свой песенны талент мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры Наталля Грынкевіч, таксама запрошаная на свята. Да прысутных звярнуўся з духоўным словам пратаіерэй Аляксандр Марцінчык.

Сустрэча праходзіла за салодкім сталом, з дэгустацыяй сокаў і нектараў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», прадукцыі цэха хлебапячэння райспажыўтаварыства. На памяць удзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры, падрыхтавалі якія кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці Людміла Няверава і Таццяна Шаўчук.

У цёплай дамашняй атмасферы прайшла і сустрэча, арганізаваная да Дня маці аддзяленнем дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў бібліятэцы Навасвержанскага дома культуры. Прымалі гасцей загадчыца бібліятэкі Валянціна Крыт і актыў пярвічнай арганізацыі інвалідаў вёскі Новы Свержань. Выступілі хор «Родны кут» і майстар Стаўбцоўскага цэнтра народнай творчасці Ала Янская (яна ж – і старшыня пярвічнай арганізацыі інвалідаў).

Сустрэчы, якія прыносяць людзям радасць, працягваюцца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

«ЯБЛЫНЬКА» – ДЛЯ ЖАНЧЫН БЫТКАМБІНАТА

Ушанаванне матуляў, якія працуюць у раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, прайшло з канцэртнай праграмай і паказам адроджанага народнага абраду «Прысад дзіцяці».

У рамках Тыдня маці да працаўніц камбіната наведаўся фальклорны гурт «Яблынька» раённага Цэнтра народнай творчасці, у якім таксама спяваюць жанчыны. Яны паказалі сваё майстэрства, творчую натуру і, па-жаночы шчодра, падарылі цеплыню сваіх сэрцаў. Падобны «цеплаабмен», які суправаджаўся дружнымі апладысментамі і ўсмешкамі на тварах, можна назваць узаемным. Выстаўка сувеніраў, зробленых рукамі супрацоўнікаў Цэнтра народнай творчасці са звычайных спадручных матэрыялаў, уразіла палётам фантазіі і здатнасці, багаццем выдумкі.  

Як заўважыла майстар-фалькларыст Ала Янская, падчас Тыдня маці у Цэнтра народнай творчасці асабліва напружаны графік паездак і гастроляў па Стаўбцоўшчыне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *