ЁСЦЬ АБАВЯЗАК
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на ўліку 75 асоб, якія маюць абавязак вяртаць расходы на ўтрыманне 88 дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. У ліку іх жанчына, якая павінна вяртаць доўг дзяржаве ў адносінах да шасці дзяцей. Двое з абавязаных пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Па факце крыху больш паловы ад патрэбнай сумы паступае ў бюджэт ад абавязаных. Памер жа расходаў, якія належаць штомесячнаму вяртанню, складае 476 рублёў. Паводле праведзенага аналізу, абавязаныя не ў поўным аб’ёме пакрываюць расходы на ўтрыманне іх дзяцей па некалькіх прычынах: з-за нізкай заработнай платы, знаходжання ў месцах пазбаўлення волі ці на прымусовым лячэнні ад алкагалізму. Гэтым асобам аказваецца садзейнічанне з боку дзяржаўных структур у працаўладкаванні, для іх браніруюцца рабочыя месцы.
У ДОМЕ ДЫЯКАНІЧНЫМ
З 2014 года раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізоўвае аздараўленне дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання.
У бягучым годзе пяць чалавек за сродкі дзяржаўнага сацыяльнага заказу прайшлі сацыяльна-псіхалагічную рэабілітацыю ў летнім аздараўленчым лагеры «Аист» Беларускага дзіцячага хоспіса ў вёсцы Падляскоўе нашага раёна.
Шэсць маладых інвалідаў аздаравіліся ў Дыяканічным доме сацыяльнага служэння вёскі Тарасава Прыхода Храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Праграма рэабілітацыі прадугледжвае сацыяльную адаптацыю, аздараўленне і духоўнае акармленне.
Пр