Бяспека

Ахова правапарадку Нумары

БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

З 23 кастрычніка па 7 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы».

У рамках акцыі на апошнім тыдні вучэбнай чвэрці супрацоўнікі ДАІ правялі ў школах раёна прафілактычныя гутаркі аб правільных паводзінах на дарозе. Выступленні праходзяць і сярод дарослых у працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах. Асаблівая ўвага звернута на выкарыстанне дзецьмі ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, а таксама на забарону карыстання мабільнымі тэлефонамі і навушнікамі паблізу праезджай часткі ці пры яе пераходзе. Пад пільным кантролем ДАІ знаходзяцца вадзіцелі, якія ажыццяўляюць перавозку непаўналетніх.

У сувязі з надыходам асенніх канікулаў праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму набывае актуальнасць. З пачатку года ў Мінскай вобласці зарэгістравана 46 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, двое дзяцей у іх загінулі, 48 – атрымалі траўмы.

Да прыкладу, 27 жніўня каля 17.30 на 48-м км аўтадарогі Івянец – Рубяжэвічы – Стоўбцы 19-гадовы вадзіцель аўтамабіля ВАЗ не справіўся на закругленні дарогі з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з аўтамашынай МАЗ. У выніку, легкавы аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. 14-гадовы пасажыр ВАЗа атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Вядома, што пацярпелы падлетак не быў прышпілены рамянём бяспекі.

У зводкі ДАІ трапляюць як дзеці-пасажыры, якіх перавозяць без дзіцячых утрымліваючых устройстваў і з іншымі парушэннямі, так і дзеці-пешаходы, якія нярэдка ігнаруюць правілы дарожнага руху і пераходзяць праезджую частку па-за пешаходным пераходам, нечакана выбягаюць з-за транспартнага сродку ці іншай перашкоды, якая абмяжоўвае бачнасць вадзіцелю, знаходзяцца на праезджай частцы без суправаджэння дарослых. У Стоўбцах сёлета адбылося ДТЗ на нерэгулюемым пешаходным пераходзе, дзе загінула дзяўчынка…

У ДТЗ трапляюць і дзеці-веласіпедысты, якія праяўляюць няўважлівасць, да дасягнення 14-гадовага ўзросту знаходзяцца на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых. У гэтым годзе зарэгістравана ДТЗ з удзелам непаўналетняга вадзіцеля мотатранспарту.

Супрацоўнікамі міліцыі грамадскай бяспекі сумесна з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі раёна арганізаваны рэйды і, у выпадку выяўлення фактаў парушэння правілаў дарожнага руху з боку непаўналетніх, у адносінах да бацькоў могуць быць складзены адміністрацыйныя пратаколы згодна з артыкулам 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь. Уласным добрым прыкладам вучыце дзяцей быць дысцыплінаванымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Сяргей КАЛОМЕНСКІ, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ райаддзела міліцыі

 

АХОВА АБ’ЕКТАЎ УПЛЫВАЕ НА ЭКАНОМІКУ

Супрацоўнікі Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы праводзяць рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, навучальныя семінары з адказнымі за ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці. У першую чаргу даводзіцца інфармацыя аб змяненнях патрабаванняў заканадаўства ў сферы ахоўнай дзейнасці і адказнасці за парушэнне ўстаноўленых правіл яе ажыццяўлення.

Нягледзячы на гэта, у бягучым годзе складзены адміністрацыйны пратакол у адносінах да кіраўніцтва ЗАТ «Аграмашзапчастка» (артыкул 23.57 КоАП Рэспублікі Беларусь «Парушэнне ўмоў і правілаў ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці»), які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь, а ў адносінах да юрыдычнай асобы – штраф да 100 базавых велічынь. У абодвух выпадках магчыма канфіскацыя прадметаў і спецыяльных сродкаў ахоўнай дзейнасці. Строгі падыход тлумачыцца тым, што ахоўная дзейнасць з’яўляецца адным са сродкаў уплыву на суб’екты гаспадарання з мэтай забеспячэння інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы ў эканамічнай сферы.

Як вынікае з праведзенага аналізу, садзейнічаюць учыненню крадзяжоў маёмасці грамадзян і арганізацый з аб’ектаў усіх формаў уласнасці адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва і адказных асоб, недастатковая колькасць ведамаснай вартавой аховы, а ў начны час сутак – адсутнасць вартаўніка на рабочым месцы, а таксама недастатковы ўзровень падрыхтоўкі супрацоўнікаў, у чые абавязкі ўваходзіць забяспечэнне захаванасці маёмасці.

У сувязі з гэтым звяртаю ўвагу, што пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2016 «Аб устанаўленні парадку правядзення прафесіянальнай падрыхтоўкі работнікаў аховы арганізацый, якія не валодаюць правам стварэння ваенізаванай аховы» агаворана, што прафесіянальная падрыхтоўка работнікаў аховы ўключае ў сябе навучанне ў арганізацыі, стажыроўку, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку. На аснове гэтага Стўбцоўскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь інфармуе, што ўстанова адукацыі «Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (www.ohrana.by) рэалізуе прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам неабходныя адукацыйныя праграмы, а таксама прадастаўляе магчымасць навучання на курсах па накірунках ахоўнай дзейнасці.

Аляксандр САЧУК,начальнік Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы

 

КАБ НЕ ЗДАРЫЎСЯ ПАЖАР

На працягу мінулага тыдня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!» наведалі сем’і, а таксама адзінокіх састарэлых грамадзян раёна.

У сем’ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, бацькам было строга ўказана аб неабходнасці прывядзення ў пажарабяспечны стан пячнога ацяплення, падтрымання ў рабочым стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Пры наведванні адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян удакладнены адрасы пражывання блізкіх сваякоў і, як адзін з варыянтаў, прапанавана размяшчэнне на зімовы перыяд на сацыяльны ложак. Разам з выратавальнікамі ўдзел у наведванні сем’яў прымалі зацікаўленыя суб’екты прафілактыкі – прадстаўнікі райаддзела міліцыі, сельвыканкамаў, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, энерганагляду, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Ацяпляльны сезон ужо пачаўся, аднак асобнымі гаспадарамі не вырашаны праблемы з пажарнай бяспекай домаўладанняў. У сувязі з гэтым сумесныя рэйды працягнуцца, прычым большасць іх будзе прыходзіцца на выхадныя дні.

Пр

 

ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА НА ФЕРМЕ

Пры падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць электрабяспецы ўтрымання сельскагаспадарчай жывёлы.

Працяглыя металічныя канструкцыі (трубы сістэмы аўтапаення і вакуумных помпаў, транспарцёры гноевыдалення, рэйкавыя пуці і т. п.), якія злучаны з нулявым провадам, а таксама падлога, што добра праводзіць электрычнасць, агрэсіўныя пары і газы, павышаная вільготнасць паветра могуць садзейнічаць паражэнню электрычным токам. Паражэнне жывёлы ўзнікае, як правіла, пры пападанні электрычнага патэнцыялу на адкрытыя і староннія токаправодныя часткі.

Электрабяспеку жывёлы на фермах можна забяспечыць з дапамогай устройства выроўнівання электрычных патэнцыялаў, шляхам надзейнага злучэння ўсіх металічных канструкцый памяшкання (стойлаў механічнай прывязі, транспарцёраў гноевыдалення, карпусоў абсталявання і т. п.) паміж сабою, а таксама з нулявым ахоўным правадніком.

Праблемай з’яўляецца не толькі абарона ад паражэння, але і ўхіленне электрапаталогій у жывёлы ад нізкіх напружанняў, бяспечных для іх жыцця, але пад уздзеяннем якіх зніжаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы.

Разам з тым, у ходзе праверак гаспадарак раёна інспекцыяй энерганагляду высветлілася, што не ўсюды на фермах надаюць належную ўвагу гэтым пытанням.

Выяўлены няспраўнасці УВЭП, адсутнасць ачысткі электрашчытоў ад пылу і забруджвання і замкоў на іх у ААТ «Шашкі», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Дзераўное», ААТ «Вішнявецкі-агра». У ААТ «Рубяжэвічы» больш за два гады не праводзіўся кантроль спраўнасці стану ўстройстваў абароны жывёлы. На тэрыторыі МТФ «Старына» ААТ «Шашкі» пад лініяй электраперадачы зроблены загон для жывёлы, што забаронена правіламі аховы ліній электраперадачы.

Неабходна звярнуць увагу, што выяўленыя недахопы былі аператыўна ўхілены ў ААТ «Агранёманскі», ААТ «Радзіма Якуба Коласа», ААТ «Каганец», ААТ «Жацерава». Значна палепшыўся тэхнічны стан электраабсталявання на фермах ААТ «Рочавічы», дзе раней назіраўся факт паражэння жывёлы электратокам.

Нагадаю, што для надзейнай абароны жывёлы ад паражэння электрычным токам неабходна праводзіць кантроль за цэласнасцю праваднікоў выроўніваючых патэнцыялаў, сеткі занулення не радзей чым два разы на год. Не радзей чым раз у год (пажадана ў перыяд падрыхтоўкі да зімоўкі жывёлы, а таксама пасля рамонтаў у жывёлагадоўчых памяшканнях) трэба ажыццяўляць кантроль напружання дакранання для выяўлення дастатковасці мер па электрабяспецы жывёлы.

Віктар ШЛАПКОЎ,кіраўнік групы энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

 

О ПРОФИЛАКТИКЕ ЭЛЕКТРОТРАВМАТИЗМА СРЕДИ НАСЕЛЕНИЯ

Уважаемые жители Столбцовского района, Столбцовский РЭС напоминает, что все электроустановки являются территорией повышенной опасности. Их ремонтом и эксплуатацией должен заниматься специально обученный персонал. Категорически запрещается проникновение посторонних лиц на территорию подстанций, в ТП, РП, КТП, МТП. К сожалению не все люди соблюдают это правило, в результате чего происходят несчастные случаи с населением в действующих электроустановках, их можно разделить на две основные группы:

–             случаи, произошедшие при попытке хищения цветных металлов;

–             случаи, произошедшие по неосторожности и неосмотрительности. В том числе при обрыве проводов воздушных линий электропередач.

Но всё-таки основная причина большинства несчастных случаев с населением – слабое представление об опасности воздействия электрического тока на организм человека. Электрический ток не выбирает между электриком и рабочим, домохозяйкой и школьником. Его опасность в том, что его не видно, не слышно, у него нет запаха. Поэтому без специального оборудования невозможно определить, находится ли та или иная часть электроустановки под напряжением. При этом в электроустановках высокого напряжения достаточно просто приблизиться к токоведущим частям на недопустимое расстояние, не касаясь их, чтобы получить электротравму, которая за- частую становится смертельной.

Так, в 2017 году в энергосистеме Беларуси произошел ряд несчастных случаев с населением. 19.08.2017 житель города Новополоцка поднялся на опору ВЛ-110кВ, приблизился на недопустимое расстояние к проводу и был смертельно травмирован электрическим током. 27.07.2017 отец с ребенком (жители г. Кобрина) передвигались по берегу водоёма с разложенным углепластиковым удилищем на плече. Проходя под проводами ВЛ-110кВ, произошло перекрытие через удилище. В результате отец получил электротермические ожоги. Ожоги также получил находящийся рядом ребенок. Оба доставлены в реанимационное отделение Кобринской ЦРБ в тяжелом состоянии. 08.07.2017 при выполнении наброса на провода ВЛ с целью безучетного потребления электроэнергии был смертельно травмирован электротоком человек, проживающий в бесхозном доме в н. п. Скрышево Новогрудского района. 05.05.2017 при спиливании дерева вблизи н. п. Октябрь Кобринского района житель н. п. Октябрь допустил падение спиливаемого дерева на провода ВЛ-220кВ, в результате которого он был смертельно травмирован электротоком. Не забывайте об опасности электрического тока. Принимайте все меры предосторожности!

В случае, если вы увидели оборванный провод ЛЭП, открытые двери электроустановки, либо стали свидетелем того, что кто-то пытается проникнуть в электроустановку, просим незамедлительно сообщить по телефонам 5-02-19, 5-02-20, 144 диспетчеру Столбцовского РЭС.

Виктор ПРОКОПОВИЧ, главный инженер Столбцовского РЭС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *