Па праграме жыллёвага будаўніцтва

Нумары Тэма тыдня

У Беларусі ў 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв. м жылля, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін на сумесным пасяджэнні дзвюх палат беларускага парламента.

«У 2018 годзе плануецца ўвесці 3,5 млн кв. м жылля ў цэлым, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 700 тыс. кв. м, – сказаў Анатоль Калінін. – Прыярытэтам, як і раней, з’яўляюцца шматдзетныя сем’і, дзеці-сіроты».

Пры гэтым віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што ўрадам пастаўлена задача забудоўшчыкам пры будаўніцтве новых мікрараёнаў фарміраваць жылое асяроддзе. Паводле яго слоў, комплексная тэрыторыя будзе забудоўвацца з улікам патрабаванняў да жылога асяроддзя, бо яно павінна быць зручным для грамадзян, якія будуць там пражываць. «У першую чаргу выключаецца ўнутры гэтай тэрыторыі паркоўка транспарту», – сказаў Анатоль Калінін.

На бягучы год праграма жыллёвага будаўніцтва, паводле слоў віцэ-прэм’ера, у цэлым выконваецца. Так, на 1 кастрычніка ўведзена ў эксплуатацыю амаль 2,9 млн кв. м агульнай плошчы жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 400 тыс. кв. м.

«За бягучы год чакаем увод арыенціровачна 50 тыс. кватэр. З дзяржпадтрымкай пабудуем 8 тыс. кватэр, для шматдзетных – 4360 кватэр», – праінфармаваў Анатоль Калінін.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *