Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

У рэдакцыю звярнулася жыхарка Стоўбцаў А. М. Рагуцкая з просьбай аказаць садзейнічанне ў яе праблеме: у яе даўно ўжо ёсць неабходнасць спілаваць старыя дрэвы. Нядаўна Ала Міхайлаўна патэлефанавала з удзячнасцю, што спецыяльнай службай дрэвы спілаваны і цяпер у яе няма больш трывог, што яны пры ўраганным ветры могуць нарабіць бяды.

У рэдакцыю газеты «Прамень» звярнуліся жыхары вуліцы Кутузава г. Стоўбцы з просьбай аказаць садзейнічанне ў добраўпарадкаванні іх вуліцы: правесці ямачны рамонт і прагрэйдзіраваць дарогу. Хутка наступяць халады, снег, а па вуліцы цяжка прайсці і праехаць. Неабходна звярнуць увагу на паляпшэнне такой сітуацыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *