Маладыя спецыялісты

Медыцына Нумары

0111c

НА ПАСТУ МЕДСЯСТРЫ

Алена Галавач – прадстаўнік той часткі калектыву медработнікаў цэнтральнай раённай бальніцы, хто мае статус маладога спецыяліста. Выпускніца Вішнявецкай сярэдняй школы, яна паспяхова закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж і атрымала размеркаванне на работу ў свой раён.

Маладой медсястры даверылі адказную пасаду – працаваць у хірургічным аддзяленні райбальніцы. У палатнай медсястры – дзённыя і начныя дзяжурствы па рабочым графіку. У хірургічным аддзяленні знаходзяцца на лячэнні пацыенты, аб якіх патрэбна праявіць асаблівы клопат. Алена Галавач ужо другі год нясе тут сваю працоўную вахту. Імкнецца заставацца цярплівай, пазітыўнай, у добрым настроі і напрацоўваць прафесіяналізм у сваёй такой патрэбнай людзям прафесіі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КАЛЕКТЫЎ МЕДЫКАЎ АБНАЎЛЯЕЦЦА

У калектыве цэнтральнай раённай бальніцы на сучасны момант 84 маладыя спецыялісты. У ліку іх 37 урачоў, 45 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу. Калектыў медыкаў раёна абнавіўся, папрыгажэў.

За маладымі спецыялістамі замацаваны настаўнікі з ліку высокакваліфікаваных вопытных спецыялістаў. Ды і маладыя спецыялісты могуць аказаць дапамогу старэйшым, калі справа датычыць інфармацыйных тэхналогій. Рабочыя месцы медыкаў аснашчаны камп’ютарнай тэхнікай, праграмным забеспячэннем. Як нам расказваюць, учарашнія студэнты паспяхова спраўляюцца на аўтаматызаваных рабочых месцах і ўпэўнена сябе адчуваюць за экранамі камп’ютараў. Яны могуць аказаць кансультацыю, калі спатрэбіцца, старэйшым калегам. Да таго ж, у штаце райбальніцы тры праграмісты, якія сочаць за работай медперсаналу ў праграмным комплексе.

На будучы год у Стаўбцоўскую раённую бальніцу чакаецца прыезд яшчэ 20 урачоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *