Грэйцеся бяспечна

Нумары РАНС інфармуе

image_pdfimage_print

З-за парушэння правіл устройства і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ў Мінскай вобласці толькі за апошні месяц зафіксавана 15 пажараў.

Пры тым, што ў сучаснай дамашняй гаспадарцы выкарыстоўваецца вялікая колькасць электрычных прыбораў, уявіць наша жыццё без электраэнергіі практычна немагчыма. Аднак карысныя і звычныя ў быце прыборы пры няправільным карыстанні могуць стаць крыніцай небяспекі.

Для таго каб правесці зіму ў цяпеле і бяспецы, прыслухайцеся да парад выратавальнікаў.

Перад выкарыстаннем электрапрыбораў неабходна ўважліва вывучыць інструкцыю па іх эксплуатацыі. На электраабагравальніках нельга сушыць бялізну і абутак. Нельга выкарыстоўваць для сушкі рэчаў электракаміны і дапускаць пападанне на іх адкрытыя спіралі старонніх прадметаў. Не пакідайце абагравальнікі і электрапліты без нагляду. Самаробныя электраабагравальнікі тояць небяспеку. Не варта падключаць больш за два электрапрыборы ў адну разетку.  

Калі ў доме ёсць дзеці або пажылыя людзі, мэтазгодна набываць электраабагравальнік закрытага тыпу. Электраабагравальныя прыборы павінны ўключацца ў сетку з дапамогай штэпсельных вілак і ў разеткі заводскага тыпу. Калі вы выкарыстоўваеце састарэлыя мадэлі абагравальнікаў, будзьце асабліва ўважлівымі, не дапускайце іскрэння шнура і разагрэву вілак.

Памятайце, што можна карыстацца толькі спраўнымі электранагравальнымі прыборамі, якія дазволены для прымянення ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з суправаджальнай дакументацыяй да іх.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *