Як уберагчы дзяцей

Медыцына Нумары Увага - дзецям

Барацьба з наркаманіяй – задача ўрачоў, педагогаў, праваахоўных органаў. Аднак першымі могуць і павінны заўважыць бяду, якая насоўваецца, бацькі.

Прыцягваючыся да дурману, падлеткі часта лічыць гэта гульнёю, маўляў, пагляджу, што гэта такое. У папярэджанне, што можа ўзнікнуць цяга да наркотыкаў, яны не верыць. Довады дарослых здаюцца ім перабольшанымі. Наркаманы вярбуюць звычайна слабавольных людзей, такіх, хто лягчэй падпадае пад іх уплыў.

Распаўсюджанне ў маладзёжным асяроддзі атрымала таксікаманія – форма наркаманіі, такая ж небяспечная для здароўя і самога жыцця. Бывае, у кампаніях па руках ходзіць цыгарэта, начыненая наркатызуючымі рэчывамі альбо слоік з нейкім адварам. Ад больш слабага наркотыку звычайна пераходзяць да больш моцнага, пры гэтым расплачваюцца з распаўсюджвальнікамі дурману, калі няма грошай, рознымі паслугамі, нават здзяйсненнем па іх указе злачынстваў.

Галоўная мера прафілактыкі наркаманіі ў падлеткаў – добразычлівая дамашняя атмасфера, адносіны да дзяцей, пабудаваныя на любові і даверы. Цяга да наркотыў звычайна не ўзнікае ў падлеткаў, якія захапляюцца спортам, тэхнічнай ці мастацкай творчасцю, вучобай, хто задумваецца аб сваім будучым.

У кампаніі наркаманаў сустракаюцца падлеткі са, здавалася б, добранадзейных сем’яў. Бацькі, калі даведваюцца аб тым, што здарылася, бываюць ашаломленыя: у іх жа сына ці дачкі было ўсё, каб нармальна жыць. Аднак калі знаёмішся з умовамі жыцця такіх дзяцей, пераконваешся, што ў іх было шмат лішняга, але не хапала самага неабходнага – блізкасці з бацькамі. Бывае, бацькі, адчуваючы сваю віну, што дзіцяці ўдзяляецца мала ўвагі, кампенсуюць гэта шчодрымі падарункамі і кішэннымі грашыма. Вось і атрымліваецца, што падлетак, маючы ў кішэні грошы, становіцца жаданым партнёрам для кампаніі таксікаманаў, дзе кураць і выпіваюць.

Увагу бацькоў павінны прыцягнуць паводзіны падлетка. Далучыўшыся да наркотыкаў, ён абыякава ставіцца да адзнак, становіцца неспакойным, скрытым, нярэдка – агрэсіўным. Часта сыходзіць з дому. Наркаманы звычайна неахайныя. Адзенне набывае спецыфічны «хімічны» пах. Ды і пах ад цыгарэты, начыненай наркотыкамі, нагадвае пах хрызантэм, а самі наркотыкі пахнуць як кмен ці мята. Калі вы заўважылі такія трывожныя прыкметы, паспяшайцеся прыняць меры. Патрэбна неадкладна звярнуцца да ўрача-нарколага, які падкажа ў кожным канкрэтным выпадку найбольш дзейсныя меры. Заклікайце таксама на дапамогу настаўнікаў, праваахоўныя органы. Нельга губляць ніводнага дня!

Сяргей КАРЭЛІН,урач-нарколаг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *