На картку ветэрана – ад банка

Нумары Соцыум У калектывах Стаўбцоўшчыны

Пра тое, якія адносіны да ветэранаў склаліся ў апошнія гады ў грамадстве, гаворыць прыклад цэнтра банкаўскіх паслуг № 518 у г. Стоўбцы рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк».

На ўліку ў гэтай банкаўскай установе знаходзяцца на даны момант 19 непрацуючых пенсіянераў. Кожны з іх, згодна з калектыўным дагаворам, штоквартальна атрымлівае выплаты ў памеры ад трох да шасці базавых велічынь (у залежнасці ад стажу работы на момант выхаду на пенсію). Кожнаму раз на год прадугледжана дапамога ў памеры да сямі базавых велічынь на набыццё лекаў. Акрамя таго, матэрыяльную дапамогу ў памеры трох базавых велічынь атрымліваюць былыя работнікі банка тройчы на год – у сувязі з днём утварэння банка, Днём пажылога чалавека і прафесійным святам – Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

Не забыты і значныя даты асабістага жыцця: праз кожныя пяць гадоў, пачынаючы з 60-гадовага ўзросту, ветэраны банка атрымліваюць да юбілейнага дня нараджэння дапамогу ў памеры да пяці базавых велічынь. Прыемна быць сагрэтымі ўвагай ад сваёй установы.                                            

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *