Плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

У Беларусі плануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць за лішнія сумы ў жыроўках, паведаміла карэспандэнту БелТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік.

Законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях» прыняты ў першым чытанні. У працэсе падрыхтоўкі да другога Адміністрацыя Прэзідэнта прапанавала ўключыць у адзін з артыкулаў КоАП адказнасць за выстаўленне платы за асноўныя паслугі, якая перавышае іх рэальна аказаны аб’ём. Дэпутат нагадала аб яшчэ адной навацыі законапраекта – адказнасці за ўключэнне ў жыроўкі платы за дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі без заключэння са спажыўцамі дагавораў на іх аказанне.

Наталля Гуйвік растлумачыла, што і ў тым, і ў другім выпадку на першы раз дапусціўшаму парушэнне работніку будзе выносіцца прадстаўленне. Прыцягваць да адказнасці будуць за паўторнае парушэнне. «Норма ў выпадку яе прыняцця будзе мець перш за ўсё прафілактычны характар. Службовыя асобы будуць ведаць, што калі яны дзесьці штосьці «нахімічаць», то прадугледжана адказнасць», – адзначыла яна.

Законапраект, распрацаваны Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве, плануецца разгледзець у другім чытанні на асенняй сесіі. Як паведамлялася, дакумент прадугледжвае таксама адміністрацыйную адказнасць за наўмыснае незаконнае раскрыццё персанальных даных з рэгістра насельніцтва асобай, якая імі валодае па прычыне службовага становішча.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *