Кароткім радком

Нумары Соцыум

У НАША ЙКРАІНЕ

У Беларусі павышаюцца пенсіі, бюджэт пражытачнага мінімуму і дзіцячыя дапамогі. Пенсіі павялічваюцца ў сярэднім на 5 працэнтаў. Пераразлік пачаўся з 1 лістапада.

Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені–верасні 2017 года павялічыўся на 22,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 45,1 мільярда долараў.

Пастановай Савета Міністраў устаноўлены даты, калі пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Яна прадоўжыцца з 11 снежня 2017-га па 10 студзеня 2018 года. Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пабываюць у дзіцячых інтэрнатах, апякунскіх і прыёмных сем’ях, бальніцах.

Уступныя экзамены ў пятыя класы гімназій адменяць. Але гімназіі ў краіне закрываць не будуць. Яны захаваюцца як від устаноў адукацыі. Аб гэтым расказала прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая. Цяпер гэтае пытанне прапрацоўваецца на заканадаўчым узроўні.

Будаўніцтва першай чаргі Беларускай антарктычнай станцыі плануецца завяршыць у бліжэйшыя два гады. У планах Нацыянальнай акадэміі навук, пачынаючы з 2019 года перайсці да круглагадовых мерапрыемстваў, правесці першую зімоўку беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе.

У ВОБЛАСЦІ

Першае ў краіне прадпрыемства па выпуску тармазных калодак і тармазных накладак афіцыйна адкрыта ў Старых Дарогах.

У Мінску прайшоў заключны этап алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства». У ім прынялі ўдзел 186 навучэнцаў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У камандным заліку зборная Мінскай вобласці заняла трэцяе месца сярод 31 каманды-ўдзельніцы.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *