Працоўны рытм

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

1111d

НА ЗІМНІЯ ПАТРЭБЫ

Па выніках работы ў бягучым годзе ДРБУ № 135 дасягнула значнага прыросту выручкі ад рэалізацыі і выпрацоўкі. Заработная плата ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам вырасла амаль на трэць.

Адзін са значных аб’ектаў дарожнікаў знаходзіцца на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, дзе добраўпарадкуецца тэрыторыя вакол новага завода чыгуннага ліцця. Паэтапна работы тут вядуцца з 2013 года. Сёлета яны выйшлі на завяршальную стадыю. «Толькі за кастрычнік было асвоена 350 тысяч рублёў», – падкрэслівае прараб Аляксандр Свірскі (на здымку ён разам з рабочымі Дзмітрыем Хлябовічам, Анатолем Грышаном і Вячаславам Рагозам).

Цяпер у ДРБУ № 135 актыўнымі тэмпамі вядзецца падрыхтоўка да работы ў зімовых умовах.

– Тэхніка, у тым ліку прычапныя агрэгаты, падрыхтавана. Вядзецца назапашванне супрацьгалалёдных матэрыялаў. Іх ужо нарыхтавана больш за 60 працэнтаў ад агульнай патрэбы, – адзначыў дырэктар ДРБУ Вадзім Савіцкі.

Работы ў гэтым накірунку працягваюцца.

 

ЯШЧЭ АДНА ПЯРВІЧКА

Новы дзіцячы сад № 8 абжываецца. Нядаўна тут быў праведзены арганізацыйны сход, на якім створана пярвічная прафсаюзная арганізацыя.

Яе ўзначаліла Наталля Неймеравец. Цяпер у прафсаюзнага актыву распачнецца падрыхтоўка да навагодніх і ражджэственскіх святаў.

Гэтая пярвічная арганізацыя – 38-я па ліку, з аб’яднаных у райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *