Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Большасць зваротаў, якія паступілі ў рэдакцыю апошнім часам, датычаць добраўпарадкавання вуліц і дарог.

З гэтай праблемай сутыкнуліся жыхары Семенчыц: па разбітай дарозе да іх з цяжкасцю можа даехаць машына хуткай дапамогі і іншы транспарт, які забяспечвае жыццядзейнасць населенага пункта.

Жыхары вуліцы Янкі Купалы ў Стоўбцах звярталіся са сваёй праблемай – неабходнасці грэйдзіравання разбітай ушчэнт вуліцы падчас правядзення аб’яўленых прамых ліній. Аднак чарга да гэтай вуліцы так і не дайшла. Спрыяльныя дні лістапада дазваляюць яшчэ правесці гэтую неадкладную работу, і жыхары вуліцы Янкі Купалы просяць не пакінуць без увагі іх зварот.

З просьбай звярнуць увагу на іх патрэбу звяртаюцца і жыхары вёскі Вечатарова, дзе дарога, у якім стане яна цяпер знаходзіцца, не можа быць пакінута на зіму. Яна ў выбоінах, прыкрые снегам, падмарозіць – яшчэ больш ускладніцца сітуацыя. Просяць вяскоўцы прагрэйдзіраваць дарогу, а яшчэ – паклапаціцца аб асвятленні вёскі. Пачынаецца Піліпаўка, рана цямнее, позна світае – як перажыць гэтую цемру без лямпачак на слупах?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *