Ва ўстановах адукацыі

Адукацыя Нумары Увага - дзецям

1511b

ВЫРАТУЕ СВОЕЧАСОВЫ ЗВАНОК

Падчас асенніх канікулаў выратавальнікі раёна наведалі лагеры дзённага знаходжання, якія працавалі на базе ўстаноў адукацыі.

У ходзе гэтых сустрэч дзяўчынкі і хлопчыкі на некаторы час і самі станавіліся выратавальнікамі і дыспетчарамі, відавочцамі пажару і іншых наступстваў парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Дзеці маглі зрабіць «званок бяспекі» і паведаміць пра якую-небудзь надзвычайную сітуацыю. У гульнявой форме былі прыгаданы асноўныя правілы бяспечных паводзін у доме і на вуліцы. Вучні з задавальненнем адгукнуліся на традыцыйныя «гімнастыку бяспекі» і «пазлы бяспекі».

Безумоўна, што кожная такая сустрэча – гэта яшчэ адзін крок у накірунку бяспечнага і шчаслівага дзяцінства.

Пр

 

НАМ З ДАІ – ПА ДАРОЗЕ

У рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» ў нашым раёне прайшоў занальны этап раённых гульняў сярод камандаў вясёлых і знаходлівых юных інспектараў дарожнага руху. Конкурс накіраваны на прапаганду бяспечных умоў жыцця сярод дзяцей і юнацтва, на папярэджанне дзіцячага траўматызму, на развіццё творчых здольнасцяў вучняў.

У конкурснай гульні прынялі ўдзел 15 камандаў. Занальныя гульні прайшлі на базе сярэдняй школы № 3, вучэбна-педагагічнага комплексу «Залужскі дзіцячы сад–сярэдняя школа», Шашкоўскай СШ.

Вучні дзяліліся сваімі талентамі пры прадстаўленні візітнай карткі «Нам з ДАІ па дарозе», музычнага конкурсу «Гэтая служба і небяспечная, і цяжкая», дамашняга задання «Увага – дзеці!». Членам журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, устаноў адукацыі, былі прадэманстраваны гумар, артыстызм, камандная згуртаванасць, імкненне да перамогі.

Па выніках занальнага этапу ў раённых гульнях КВЗ юных інспектараў руху ў лістападзе прымуць удзел каманды: «Школьная інспекцыя» (Заямнаўская СШ), «СТОП» (Старасвержанская СШ), «Тарнада» (Шашкоўская СШ), «Стрела» (СШ № 3 г. Стоўбцы), «Залужский перекресток» (ВПК «Залужскі дзіцячы сад–сярэдняя школа»), «Дарожны патруль» (Цясноўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа), «Жизнь прекрасна» (Дзераўнянская СШ).

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *