Разам з РАНС

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

101

ПАДКЛЮЧЫЛІ АПЕРАТЫЎНА

Лістапад нагадвае пра блізкі надыход зімы, і раптам… палова жыхароў райцэнтра застаецца без гарачай вады і цяпла ў кватэрах. Прычына – поўнае пагашэнне падачы электрычнасці на падстанцыі «Прамвузел», якая сілкуе кацельню філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.  

Менавіта такая супрацьаварыйная трэніроўка была праведзена ў Стоўбцах напярэдадні зімы. З улікам сацыяльнай значнасці аб’екта на ліквідацыю «аварыі» былі кінуты ўсе службы.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і раённыя электрычныя сеткі накіравалі на месца здарэння генератары, а энергетыкі філіяла праводзілі неабходныя мерапрыемствы па аднаўленні работы кацельні. На ўліку – кожная хвіліна, таму што нельга дапусціць замярзання вады. Прадстаўнікі раённых электрычных сетак ажыццяўлялі кантроль за працэсам падключэння. Кожны разумеў, што сёння навыкі адпрацоўваюцца ў трэніровачным рэжыме, а заўтра сітуацыя можа скласціся так, што яны спатрэбяцца ў рэальных умовах.

Аднаўленчыя работы былі выкананы аператыўна, і ў дамах стаўбчан ізноў стала цёпла і ўтульна.    

Трэніроўка завершана, навыкі і ўменні адпрацаваны, дадзена ацэнка дзеянням персаналу арганізацый.

Аляксандр КРАМКО, старшы інжынер райаддзела па надзвычайных сітуацыях

 

АДЗІН ДЗЕНЬ З МНС

У выхадныя дні жыхары аграгарадка Слабада вырашылі адпачыць разам з выратавальнікамі, таму дружна прыйшлі на сустрэчу «Адзін дзень з МНС», якая была арганізавана ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Ганарымся, што навучылі».

Месцам для правядзення сустрэчы быў выбраны мясцовы клуб-бібліятэка, які з’яўляецца скарбніцай ведаў і, у той жа час, пляцоўкай адпачынку. І гэта быў самы правільны і здаровы адпачынак, таму што слабадчане правілы бяспекі прыгадалі, у конкурсах і віктарынах прынялі ўдзел, на «бяспечным канцэрце» пабывалі і падарункі на памяць атрымалі. Акрамя таго, бацькі і дзеці змаглі прайсці тэст на веданне правіл бяспекі і, пры ўмове паспяховай здачы, парадаваць сябе граматай знатака. Да слова, прысутныя на свяце дарослыя даказалі, што ведаюць аб правілах бяспечных паводзін практычна ўсё і без памылак.

Як падкрэслівае інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, выратавальнікі працягваюць работу ў даным накірунку і заклікаюць бацькоў раёна: «Давайце разам ганарыцца тым, што ведаем правілы бяспекі самі і імкнёмся данесці іх да сваіх дзяцей».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *