Парушэнні ў сістэме гандлю

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці ў кастрычніку бягучага года праверыў 12 гандлёвых аб’ектаў сістэмы Любанскага райспажыўтаварыства. У пяці выявіў лішкі грошай у касе, у шасці – тавары з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Напрыклад, за першую палову рабочага дня прадавец аўтамагазіна № 4 УП «Любанскі каапгандаль» не «прабіў» па касе больш за 50 рублёў, а ў пагоні за тавараабаротам звыш дзясятка найменняў малочнай і мясной прадукцыі, якая не ўмясцілася ў халадзільнікі, захоўваў з парушэннем тэмпературных рэжымаў проста ў скрынях на падлозе аўтамабіля. За гэтыя парушэнні законам прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 60 базавых велічынь.

Пакупнікі могуць папярэдзіць парушэнні касавай дысцыпліны, калі будуць патрабаваць ад прадаўца касавыя чэкі. Важна таксама звярнуць увагу на ўмовы вядзення гандлю і пры выяўленні фактаў парушэнняў пакідаць адпаведныя запісы ў кнізе заўваг і прапаноў.

На момант праверкі ў кнізе заўваг і прапаноў буфета аг. Сосны-1 Любанскага райспажыўтаварыства адсутнічала адзнака аб разглядзе звароту грамадзяніна ад 13.07.2017 аб завышэнні кошту, за што таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (да 10 базавых велічынь).

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *