Лукашэнка падпісаў указ аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выборы - 2018 Нумары

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №410 «Аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў». Згодна з ім, мясцовыя выбары ў Беларусі адбудуцца ў нядзелю, 18 лютага 2018 года.

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям гэты ўказ даручае забяспечыць арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі. Урад мусіць прафінансаваць выдаткі на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *