Пераможцы спаборніцтва

Нумары Сельская гаспадарка

1811

Уся працоўная біяграфія Мікалая Дударэвіча звязана з ААТ «Жацерава». Трыццаць пяць гадоў шчыруе ён у гаспадарцы і практычна ўвесь гэты час – вадзіцелем грузавой аўтамашыны. Сёлета ў ліку першых у раёне перавёз тысячу тон збожжа і атрымаў Падзячнае пісьмо райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама галіновага прафсаюза і падарунак. Усяго за перыяд уборачнай перадавік даставіў на склад 1356 тон збожжа.

ЗАКЛАДВАЛІ АСНОВУ ЎРАДЖАЮ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах.

Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар Вольга Луцык), ААТ «Вішнявецкі-агра» (дырэктар Віктар Худніцкі) і ААТ «Агранёманскі» (дырэктар Уладзімір Жукаў).

Пераможцамі і прызёрамі сярод механізатараў прызнаны:

на ўнясенні мінеральных угнаенняў

– Анатолій Сцефаноўскі (ААТ «Вялікі Двор»), Сяргей Лабун (ААТ «Рубяжэвічы»), Леанід станкевіч (ААТ «Вішнявецкі-агра»);

на падрыхтоўцы глебы

– Казімір Дамброўскі (ААТ «Агранёманскі»), Сяргей Трацякоў (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Альфрэд Чарнец (ААТ «Дзераўное»);

на сяўбе яравых збожжавых камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі

– Дзмітрый Сагайдакевіч (ААТ «Агранёманскі»), Дзмітрый Дзям’янка (ААТ «Дзераўное»);

на пасадцы бульбы

– Віктар Лысы і Пётр Босы (ТАА «Аграцэнтр Сула»);

на сяўбе лёну

– Генадзій Жвірбля (ААТ «Рочавічы»);

на сяўбе цукровых буракоў

– Аляксандр Рачок (ААТ «Вішнявецкі-агра»), Фінат Саітгарэеў (ААТ «Вялікі Двор»);

на сяўбе кукурузы

– Аляксандр Фалюк (ААТ «Агранёманскі»), Святаслаў Ваўчок (ААТ «Радзіма Дзяржынскага»), Сяргей Кажамяка (ААТ «Рубяжэвічы»);

на хімпраполцы сельскагаспадарчых культур

– Аляксандр Кацярнюк (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Уладзімір Рулёў (ААТ «Вялікі Двор»), Аляксей Пальчык (ААТ «Агранёманскі»).

ВЫЗНАЧЫЛІСЯ НА ЖНІВЕ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу.

Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар Вольга Луцык), ААТ «Агранёманскі» (дырэктар Уладзімір Жукаў) і ААТ «Налібакі Агра» (дырэктар Віталій Кушнер).

Пераможцамі і прызёрамі сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў прызнаны:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксея Пальчыка і Анатолія Казлоўскага;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра і Мікіты Фалюкоў;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Ігара Рокаша (светлай памяці) і Артура Рокаша;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вялікі Двор» у складзе Фіната Саітгарэева і Аляксандра Мядзведзя;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Сяргея Ланкевіча і Мікалая Станкевіча.

Пераможцамі і прызёрамі сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны:

– Іван Каробка (ААТ «Агранёманскі»), Аляксей Мароз (ААТ «Рочавічы»), Міхаіл Астравух, Уладзімір Ярашэвіч, Віталій Супрун, Уладзімір Гапонаў (ААТ «Вішнявецкі-агра»).

Пераможцамі і прызёрамі сярод механізатараў на прасаванні саломы прызнаны:

– Пётр Краўчанка (ААТ «Жацерава»), Яўгеній Емяльянаў (ААТ «Агранёманскі»), Алег Салаўёў (ААТ «Шашкі»).

Пераможцамі і прызёрамі сярод аператараў на дапрацоўцы збожжа прызнаны:

– звяно ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Дзмітрыя Рубанава, Сяргея Аўлохава, Аляксандра Станкевіча і Андрэя Станкевіча;

– звяно ААТ «Радзіма Якуба Коласа» ў складзе Аляксандра Крывашэя, Мікалая Хромчыка, Уладзіміра Каральца, Уладзіміра Ланкевіча;

– звяно ААТ «Каганец» у складзе Дзмітрыя Рубіна і Леаніда Гаркача.

ЛЕПШЫЯ СЯРОД МАЛАДЫХ

Пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва сярод экіпажаў камбайнераў на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу прызнаны:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Віктара Семянько і Віталія Кобеца;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Васілія Крыкалы і Аляксандра Дробыша;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Дзмітрыя Барысевіча і Андрэя Кажамякі;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Вішнявецкі-агра» ў складзе Паўла Пранукевіча і Мікіты Якжыка.

Пераможцамі спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў прызнаны:

– Аляксандр Швагерус (ААТ «Вялікі Двор») і Аляксей Русецкі (ААТ «Шашкі»).

Пераможцам спаборніцтва на веснавых палявых работах прызнаны механізатар на ўнясенні мінеральных угнаенняў

– Віктар Семянько (ААТ «Агранёманскі»).

Пераможцамі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў прызнаны:

на кормаўборачным камбайне

– Генадзій Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»);

сярод механізатараў на прасаванні сена

– Дзмітрый Лявончык (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»);

сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы

– Аляксей Русецкі (ААТ «Шашкі»).

ПАШЧЫРАВАЛІ НА НАРЫХТОЎЦЫ КАРМОЎ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў.

Пераможцамі прызнаны:

калектывы ААТ «Рубяжэвічы» (дырэктар Андрэй Атрушкевіч), ААТ «Вішнявецкі-агра» (дырэктар Віктар Худніцкі), ААТ «Радзіма Якуба Коласа» (дырэктар Дзяніс Дзішук);

сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў

– Сяргей Лабун (ААТ «Рубяжэвічы»), Аляксандр Фалюк (ААТ «Агранёманскі»), Міхаіл Калевіч (ААТ «Жацерава»);

сярод механізатараў на касьбе траў

– Аляксандр Калошыч (ААТ «Дзераўное»), Казімір Дамброўскі (ААТ «Агранёманскі»), Генадзій Юнцэвіч (ААТ «Шашкі»);

сярод механізатараў на варушэнні сена

– Аляксандр Бычкевіч (ААТ «Дзераўное»), Анатолій Грамыка (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»), Генадзій Жвірбля (ААТ «Рочавічы»);

сярод механізатараў на трамбоўцы сянажнай і сіласнай масы

– Генадзій Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Уладзімір Круглік і Антон Какошын (ААТ «Рубяжэвічы»);

сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы

– Анатолій Марцінкевіч (ААТ «Рубяжэвічы»), Мечыслаў Рослік (ААТ «Шашкі»), Казімір Шумчык (ААТ «Дзераўное»);

сярод механізатараў на адвозцы зялёнай масы

– Іосіф Пока (ААТ «Рубяжэвічы», Сяргей Бандаровіч (ААТ «Жацерава»), Аляксандр Рачок (ААТ «Вішнявецкі-агра»);

сярод механізатараў на прасаванні сена

– Дзмітрый Трацяк (ААТ «Каганец»), Арцём Дарашэвіч (ААТ «Агранёманскі»), Пётр Дзямянка (ПДСУП «Профі-Аграцэнтр»);

сярод механізатараў і вадзіцеляў механізаванага атрада ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»

– Аляксандр Сідорык і Валянцін Папкоўскі.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *