Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

Выборы - 2018 Нумары

Дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў неабходна прадставіць не пазней за 14 снежня. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце ЦВК Беларусі.

Збор подпісаў – адзін са спосабаў вылучэння кандыдатаў, які можа ажыццяўляцца ініцыятыўнай групай грамадзян (у колькасці ад трох да дзесяці чалавек), зарэгістраванай тэрытарыяльнай, акруговай выбарчай камісіяй.

Акрамя таго, кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў маюць права вылучаць палітычныя партыі ў асобе іх мясцовых арганізацыйных структур, а таксама працоўныя калектывы арганізацый, іх структурных падраздзяленняў, размешчаныя на тэрыторыі адпаведнай выбарчай акругі або мясцовага Савета дэпутатаў.

Тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі будзе доўжыцца да 18 лютага.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *