Адзначана ўзнагародай міністра

Медыцына Нумары

Загадчык міжраённага аддзялення пералівання крыві цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пярхальская ў складзе дэлегацыі Мінскай вобласці брала ўдзел у VIII З’ездзе гематолагаў і трансфузіёлагаў Рэспублікі Беларусь.

З’езд быў прыўрочаны да 85-годдзя трансфузіялагічнай службы нашай краіны.

Форум традыцыйна сабраў айчынных і замежных вучоных і практычных урачоў, прадстаўнікоў сумежных спецыяльнасцяў, якія зацікаўлены праблемамі трансфузіялогіі, гематалогіі, анкагематалогіі. Спецыялістам цікава было пазнаёміцца з выставай навейшага лабараторна-дыягнастычнага абсталявання, лекавых прэпаратаў і рэагентаў розных вытворцаў.

Ірына Пярхальская ў ліку лепшых трасфузіёлагаў краіны ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу ў гэтай галіне. Мы просім Ірыну Міхайлаўну зрабіць акцэнты на самых галоўных момантах работы форуму.

–             З’езд дазволіў на высокім навуковым узроўні і рознабакова абмеркаваць надзённыя праблемы сучасных падыходаў да дыягностыкі і лячэння хвароб сістэмы крыві ў дарослых і дзяцей, актуальныя пытанні вытворчай і практычнай трансфузіялогіі, у першую чаргу, у кантэксце даступнасці трасфузіялагічнай дапамогі і забеспячэння якасці і бяспекі кампанентаў крыві і лекавых сродкаў на іх аснове, – расказвае Ірына Пярхальская. – Галоўны акцэнт быў зроблены на развіцці сусветнай практыкі бясплатнага донарства ў нашай краіне, што развівае гуманізм, міласэрнасць, усвядомлены ўдзел у дапамозе таму, хто трапіў у бяду. Пры гэтым для донараў захоўваюцца льготы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі. Працягваецца акцыя «Бясплатны донар – гонар Міншчыны». Мы праводзім работу па прыцягненні донараў для здачы крыві на бязвыплатнай аснове. Дзякуем усім, хто адклікнуўся і хто яшчэ адклікнецца на гэты заклік. Хачу падзякаваць кіраўніцтву стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, прадпрыемства электрычных сетак, філіяла ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, іншых арганізацый за садзейнічанне ў правядзенні акцыі. Быць бясплатным донарам – гэта своеасаблівая форма салідарнасці – грамадзянскай, хрысціянскай, чалавечай. Гэта прэстыжна і дастойна, гэта значыць, што ты – здаровы дарослы чалавек, які мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і жадае зрабіць свет дабрэйшым. Чакаем донараў у нашым аддзяленні для здачы крыві і яе кампанентаў на бясплатнай умове.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *