Чатыры этапы акцыі

Апавяшчальнік. Служба 101, 112 Нумары РАНС інфармуе

Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні выратавальнікі Стаўбцоўшчыны з 14-га лістапада распачынаюць акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Традыцыйна ўдзел у ёй прымуць і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый.

Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы: на аўтастанцыі горада – па «Маршруце бяспекі», на прадпрыемствах, у арганізацыях і пунктах грамадскага харчавання, дзе будзе наладжаны абмен цыгарэт на больш здаровыя і карысныя рэчы, падчас інтэрактыўных маладзёжных мерапрыемстваў у фармаце адкрытых дыялогаў, фестываляў і тэматычных конкурсаў на базе раённага Цэнтра культуры, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей. Завершыцца акцыя 1-га снежня.

Выратавальнікі запрашаюць далучыцца да акцыі і ні ў якім разе не «прапальваць» сваё жыццё.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *