Фінал дзіцячага «Еўрабачання-2017»

Культура Нумары

Прамую трансляцыю фіналу дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» са сталіцы Грузіі – Тбілісі – будуць весці «Беларусь 1» і «Беларусь 24»

На сцэну «Алімпійскага палаца» 26 лістапада ў 18.00 выйдуць юныя таленты з 16 краін – удзельніц ЕВС: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Сербіі, Украіны і Грузіі.

Як паведамлялася, Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змяненні ў правілы дзіцячага «Еўрабачання-2017». У бягучым годзе галасаванне будзе праходзіць у інтэрнэце, і беларусы змогуць падтрымаць удзельніка ад сваёй краіны на афіцыйным сайце конкурсу www.junioreurоvision.tv.

Галасаванне пачнецца ў пятніцу, 24 лістапада, а завершыцца перад пачаткам канцэрта – у нядзелю, 26 лістапада. Пасля выступлення ўсіх канкурсантаў аддаць свой голас можна будзе зноў, але толькі на працягу 15 хвілін.

Пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2017» будзе вызначаны па выніках рашэння прафесійнага журы і тэлегледачоў.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *