Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за апошнія два тыдні 13 шлюбаў, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 12 маленькіх жыхароў раёна: Ілья Бутрымовіч, Арцём Саятэвіч, Захар Цярэшка, Мірон Лапко, Васіліса Шкварчэнка, Роберт Мадатаў, Цімафей Віцько, Дзяніс Бурачэўскі, Уладзіслаў Мяшкоў, Дамінік Уліч, Марыя Пяткевіч і Софія Радзевіч.

Зямны шлях закончыўся для 23-х жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі пажар у доме ў Заямным, у якім пражывала шматдзетная сям’я. Ніхто не пацярпеў. Папярэдняя прычына – дзіцячае свавольства з агнём. У Наваколасаве ад неасцярожнага абыходжання з агнём успыхнулі хлявы, прыбудаваныя да гаражоў. Адна пабудова знішчана.

Міліцыяй зарэгістравана 114 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у трох з іх устаноўлены падазроныя. У Малой Гуменаўшчыне злодзей выкраў з будаўнічага вагончыка паршнявую і кола да самаробнага трактара. З кватэры ў п. Нёман прапаў кашалёк з грашыма, а з дома ў Драздах – газавы кацёл.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы работнік Дзяржынскага ПМС, які на вадаёме ў Дудках пры правядзенні рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы «Сула» ўстанавіў сеткі-пасткі і здабыў 12 акунёў, двух шчупакоў і пяць яльцоў. Нанесеная прыродзе шкода склала амаль 550 рублёў. Складзены адміністрацыйны пратакол. Браканьеру пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна па выніках маніторынгу вынесена прадпісанне дырэктару ААТ «Дзераўное» аб ухіленні парушэнняў ляснога заканадаўства, заканадаўства аб ахове працы і прыняцці мер па рэгрэсным спагнанні страт.

Суд пазбавіў волі на восем месяцаў 42-гадовую жыхарку Куля: яна ўхілялася ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

ДАІ выявіла 189 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – трое п’яных вадзіцеляў і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 42 недысцыплінаваныя пешаходы. Зафіксавана восем дарожных аварый. Ніхто не пацярпеў. У пятніцу прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Кожнай машыне – зімовыя шыны».

«Хуткая» атрымала за два тыдні 321 выклік, у тым ліку 17 – да асоб з алкагольным ап’яненнем. Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *