Акцэнты

Нумары Соцыум

НАВЕСЦІ ПАРАДАК У АДРАСНАЙ ГАСПАДАРЦЫ

Як паведамляла наша газета, у 2019 годзе адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва. Упершыню кампанія пройдзе ў электронным выглядзе, на планшэтах, у якія будуць загружаны перапісныя лісты, а таксама карты ўчасткаў з адрасамі і контурамі дамоў. Пры правядзенні падрыхтоўчых работ да перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь прадугледжваецца выкарыстанне інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва».

Для таго каб перапіс прайшоў паспяхова, зрабіць патрэбна нямала. Неабходна навесці парадак у адраснай гаспадарцы ва ўсіх населеных пунктах раёна. З тым, што на дамах павінны быць таблічкі з нумарамі і назвамі вуліц, ніхто, напэўна, не паспрачаецца. Гэта патрэбна і для экстранных службаў, і для паштальёнаў, і для перапісчыкаў, перад якімі стаіць задача пастукацца ў кожныя дзверы. Яны не павінны гадаць, якая гэта вуліца, які нумар дома, пад’езда ці кватэры.

Для таго каб прывесці ў парадак адрасную гаспадарку, часу засталося нямнога: усе работы павінны быць завершаны да 1 красавіка 2018 года. Ад таго, як мы правядзём гэтую работу, будзе залежаць і дакладнасць даных, атрыманых на тэрыторыі нашага раёна. Супрацоўнікамі Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла «Белтэлекам», ВУ «Стоўбцыгаз», УП «Мінаблгаз», філіяла «Энергазбыт» Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення, РУП «Стаўбцоўскае АКС», Стаўбцоўскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» будзе зроблены абход замацаваных тэрыторый (вуліц), каб даведацца, ці ёсць таблічкі з назвамі вуліц, нумарацыя дамоў і будынкаў.

Паважаныя жыхары Стаўбцоўскага раёна і горада Стоўбцы! Часовая камісія садзейнічання перапісу насельніцтва ў Стаўбцоўскім раёне звяртаецца да вас з просьбай навесці парадак у адраснай гаспадарцы: забяспечыць нумарацыю сваіх дамоў і назву вуліц. На кожным будынку павінен быць аншлаг з назвай вуліцы, нумарам дома, на кожным пад’ездзе – нумар пад’езда і кватэры.

 

ДАМОВІЦЦА З НАЙМАЛЬНІКАМ

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама зарэгістраваны 96 калектыўных дагавораў арганізацый і ўстаноў раёна.

16 лакальных нарматыўных актаў зарэгістраваны па месцы знаходжання вышэйстаячай арганізацыі.

У кожным працоўным калектыве з такім нарматыўным актам, які заключаецца паміж кіраўніцтвам і прафсаюзным камітэтам, звязваюцца надзеі на дадатковыя льготы і гарантыі, на якія разлічваюць работнікі. Многія калектыўныя дагаворы і на самай справе апраўдваюць гэтыя надзеі, утрымліваючы салідны сацыяльны пакет для абароны працоўных і эканамічных правоў працаўнікоў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *