Змяняецца ўлік нарыхтаванай драўніны

Нумары Улада. Слова. Справа

Ужо ў першых чыслах снежня як дзяржаўных, так і прыватных лесанарыхтоўшчыкаў чакае новы парадак уліку нарыхтаванай драўніны.

Як праінфармавалі ў Стаўбцоўскім лясгасе, у нашай рэспубліцы ўдасканалены парадак уліку нарыхтаванай драўніны. Абноўлены механізм прапісаны ў пастанове Міністэрства лясной гаспадаркі № 19 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку і патрабаваннях да абмеру, маркіроўкі, уліку нарыхтаванай драўніны». Згодна з Палажэннем, улік нарыхтаванай драўніны ўключае ў сябе аператыўны ўлік з наступнай пастаноўкай на бухгалтарскі ўлік, пры гэтым упаўнаважаная асоба (прызначаецца кіраўніком адпаведнай юрыдычнай асобы або індывідуальным прадпрымальнікам) абавязана афармляць бланк журнала аператыўнага ўліку.

У Палажэнні адзначаецца: «Пры вывазцы драўніны, у тым ліку для ўласнай вытворчасці і (або) спажывання, з лесасекі ці прамежкавага лесапрамысловага склада драўніна падлягае пастаноўцы на ўлік да пачатку вывазкі».

Палажэнне таксама вызначае часавыя рамкі ўліку. Так, штодзённаму ўліку на лесасецы падлягае драўніна, якая нарыхтавана «Харвестарамі», абсталяванымі электроннай сістэмай уліку. Акрамя таго, у залежнасці ад спосабаў (механізмаў) нарыхтоўкі будзе праводзіцца штодзённы ўлік нарыхтаванай драўніны цвёрдалісцевых парод (дубу, ясеню, грабу, буку, клёну). Пры нарыхтоўцы іншымі спосабамі (механізмамі) і іншых парод драўніна, якая знаходзіцца на лесасецы і прамежкавым лесапрамысловым складзе, падлягае абавязковаму ўліку не радзей чым два разы на месяц, 1-га і 15-га чысла кожнага месяца.

Пастанова ўступае ў сілу 6-га снежня 2017 года. Змяненні закрануць як дзяржаўных, так і прыватных лесанарыхтоўшчыкаў, а каб забяспечыць максімальна камфортны пераход на новы рэжым работы, на базе лясгасаў у тэставым рэжыме запаўняюцца журналы аператыўнага ўліку. Акрамя таго, па данай тэме плануецца правядзенне абласных семінараў. Лесагаспадарчыя ўстановы вызначаюць таксама ўпаўнаважаных асоб, якія будуць весці ўлік.

Адзначым, што Палажэнне з’яўляецца пераходным этапам на шляху да электроннага ўліку драўніны. Як паведамлялася раней, адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ўліку драўніны і здзелак з ёй плануецца ўкараніць у рэспубліцы да 2021 года.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *