Меры бяспекі на вадзе восенню

Кантроль, бяспека Нумары

Восень – любімая пара для рыбнай лоўлі. Аднак такая рыбалка тоіць у сабе нямала небяспекі: туманы, моцныя вятры, замаразкі, нізкая тэмпература вады і паветра, дажджы, снег. Пры выкарыстанні маламерных суднаў у гэтых умовах узнікаюць дадатковыя складанасці пры іх эксплуатацыі, для работы падвясных лодачных матораў, рулявых устройстваў. Таму не лішнім будзе напомніць, што на вадзе патрэбна быць асабліва ўважлівымі і захоўваць элементарныя правілы паводзін, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

Восенню тэмпература вады складае 0 – +3 градусы, і калі лодка перакуліцца, чалавек акажацца ў вадзе. Намокшае адзенне тут жа пацягняе яго ўніз, а халодная вада будзе скоўваць рухі, пераахалоджванне наступіць на працягу пяці мінут. Выратавацца ў гэтай сітуацыі бывае вельмі складана.

У сувязі з гэтым рэкамендуецца захоўваць наступныя меры перасцярогі: мець выратавальную камізэльку; умець плаваць; перад выездам на вадаём патрэбна праверыць стан лодкі, вёслаў і ўключын; калі лодка надуўная, праверце, ці няма ўцечкі паветра праз клапаны; не загрувашчвайце днішча каля свайго сядзення; снасці раскладзіце уздоўж бартоў; не перагружайце лодку; не трымайце лодку бокам да моцнага ветру і хваляў; пры лоўлі старайцеся размясціцца ў сярэдзіне лодкі, расставіўшы ногі для большай устойлівасці; у гумовай лодцы нельга вудзіць, седзячы на борце ці на дошцы, перакінутай з борта на борт.

Калі ж здарылася так, што лодка перакулілася, то пастарайцеся захаваць самавалоданне. Забірацца на яе бессэнсоўна. Проста ўхваціцеся за яе, і, інтэнсіўна працуючы нагамі, выведзіце яе на мель.

Асабліва небяспечна знаходжанне на вадаёмах у перыяд ледаставу на надуўных лодках. На такіх плаўсродках не рэкамендуецца заплываць у закурожаныя месцы. А таксама ёсць небяспека, што тонкі лёд можа парэзаць барты, і чалавек акажацца ў халоднай вадзе.

З мэтай папярэджання магчымых аварыйных сітуацый і гібелі людзей на вадзе рэкамендуем устрымлівацца ад выкарыстання маламерных суднаў у завяршаючы перыяд навігацыі, асабліва ў перыяд з’яўлення шугі і ледаставу на рэках, азёрах і іншых вадаёмах.

Калі вам спатрэбіцца дапамога ў экстрэмальных сітуацыях, тэлефануйце на нумары 101, 112.  

Андрэй ГРЫНЁК,дзяржаўны інспектар па маламерных суднахСтаўбцоўскага ўчастка



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *