Шчодрыя на талерантнасць

Нумары Соцыум

Праект «Талерантным быць нескладана – магчыма гэта ці немагчыма» рэалізаваны ў тэрытарыяльным цэнтры на базе творчай майстэрні аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Сустрэліся дзеці, выхаванцы карэкцыйнага цэнтра, і людзі пажылога ўзросту, якія бяруць удзел у валанцёрскай дзейнасці. Ініцыятыва такой сустрэчы зыходзіла ад педагога сацыяльнага карэкцыйнага цэнтра Анжэлы Клімовіч.

– Быў дадзены майстар-клас па вырабе навагодніх паштовак-выцінанак. Дзеці стараліся пераняць тое, што ім паказвалі кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці Людміла Няверава і Таццяна Шаўчук, каб сваімі рукамі змайстраваць падарунак для бацькоў да Новага года. У актавай зале для іх выступіў калектыў народнай песні «Родны кут». Гучалі песні, вершы, гумарэскі. Напрыканцы сустрэчы гасцям былі ўручаны памятныя сувеніры ад наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і салодкі пачастунак, прадастаўлены індывідуальным прадпрымальнікам Таццянай Навасельскай, – адзначыў загадчык аддзялення Сяргей Есіс.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *