Працоўная біяграфія Жанны Пракапенка і Алены Смулькевіч пачалася ў ААТ «Рочавічы» зусім нядаўна, з першым запісам у працоўнай кніжцы. Жанну пасля заканчэння ВНУ тут прынялі на пасаду эканаміста, а цяпер яна – галоўны эканаміст. Алена ўладкавалася ветурачом. Дзяўчат ніколькі не засмуціла, што гаспадарка на ўскрайку раёна, далекавата ад райцэнтра. З маладой няўрымслівасцю ім няма калі сумаваць. Жанна нават паспела заваяваць тытул «Вясковая прыгажуня – 2017».
Фота Васіля Зянько