Кароткім радком

Нумары Тэма тыдня

У НАШАЙ КРАІНЕ

Традыцыйная дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ў Беларусі з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў гэтыя дні адбудуцца святочныя навагоднія прадстаўленні для дзяцей з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый і прадпрыемстваў. На галоўную ёлку краіны будуць запрошаны каля дзвюх тысяч дзяцей узростам 8-14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Наша рэспубліка займае першае месца сярод краін СНД (32-е месца сярод 176 краін свету) у рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ацэнка давалася па 11 пазіцыях, улічваўся доступ да ІКТ, колькасць актыўных карыстальнікаў інтэрнэту, навыкі выкарыстання.

Другі з’езд вучоных Рэспублікі Беларусь пройдзе 12-13 снежня. Удзел у ім возьмуць 2100 дэлегатаў. З’езд стане выніковым мерапрыемствам Года навукі.

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2018 годзе будзе Наваполацк. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры.

 

У ВОБЛАСЦІ

На поўдні Мінскай вобласці актывізуюць будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Цяпер на пляцоўцы ў Любанскім раёне замарожваюць свідравіны. Тэрмін будаўніцтва першай чаргі камбіната – пяць гадоў. У перспектыве тут будуць вырабляць каля двух мільёнаў тон калійных угнаенняў.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *