Поліс Белдзяржстраха – спакой і стабільнасць

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

Мы прадстаўляем самую вопытную і буйную страхавую кампанію ў Беларусі. Яе доля ў партфелі страхавых паслуг складае больш за 50 працэнтаў. Эфектыўная сістэма страхавой абароны маёмасных каштоўнасцяў грамадзян, прадпрыемстваў і арганізацый створана і ў Стаўбцоўскім прадстаўніцтве Белдзяржстраха, якое заклікана кампенсаваць страхавальнікам магчымыя страты. Зрасходаваўшы невялікую суму на страхавы ўзнос, фізічныя асобы ці арганізацыі ў непрадбачаных выпадках пазбегнуць страт, якія могуць быць у сотні разоў вышэй, чым страхавы ўзнос.

Гэта можна пацвердзіць з практыкі дзейнасці нашага прадстаўніцтва. За 10 месяцаў па раёне заключана 39 тысяч дагавораў страхавання, ад страхавых узносаў паступіла 2,2 мільёна рублёў, у тым ліку па добраахвотных відах страхавання – 850 тысяч рублёў. Тэмп росту ў параўнанні з мінулым годам па ўсіх відах страхавання склаў 112 працэнтаў, а па добраахвотных – 128 працэнтаў.

Сярод насельніцтва нашага раёна найбольшай папулярнасцю карыстаецца добраахотнае страхаванне пабудоў, маёмасці, кватэр, грамадзянскай адказнасці кватэр, транспартных сродкаў, а таксама страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў. Варта нагадаць, што па абавязковым страхаванні пабудоў лічыцца застрахаваным 50 працэнтаў кошту дома, і страхавыя кампенсацыі выплачваюцца ў памеры 50 працэнтаў ад рэальнага кошту панесеных страт, астатняя частка дома, усе пабудовы на зямельным участку: гаражы, хлявы, лазні, платы – страхуюцца ў добраахвотным парадку.

Сярод розных відаў страхавання для юрыдычных асоб найбольшае развіццё атрымала добраахвотнае страхаванне маёмасці. Сярод аб’ектаў страхавання – вытворчыя будынкі, офісныя памяшканні, абсталяванне, жывёла, гатовая прадукцыя і вытворчыя запасы.

На працягу многіх гадоў добра выкарыстоўваюць страхавыя магчымасці многія арганізацыі. У ліку іх ААТ «Вялікі Двор», ААТ «Жацерава», ТАА «СЖК «Налібакі», ДЛГУ «Стаўбцоўскі лясгас», СТАА «Фрэор Рэфрыгерэйшн».

Многія прадпрыемствы раёна адчулі карысць страхавання, атрымаўшы страхавыя кампенсацыі ў выніку наступлення страхавога выпадку – гібелі сельскагаспадарчых пасеваў, пашкоджання транспартных сродкаў і сельгастэхнікі, разбурэння пабудоў у выніку стыхійных бедстваў. З пачатку года выплаты склалі 900 тысяч рублёў.

Высокія вынікі дзейнасці страхавой кампаніі – гэта старанне, прафесіяналізм нашых працаўнікоў. Нашы супрацоўнікі, асабліва страхавыя агенты, працуюць у выхадныя дні, у вячэрні час, па першым выкліку прыязджаюць да кліентаў дамоў. Праяўляюць яны выдатныя чалавечыя якасці – аказваць дапамогу людзям, ісці насустрач іх пажаданням, максімальна ўлічваць іх патрэбы, прыладкоўвацца да іх графіка. Многія са страхавых агентаў працуюць у прадстаўніцтве дзесяцігоддзямі, яны карыстаюцца вялікай павагай у жыхароў тых населеных пунктаў, якія абслугоўваюць. Гэта Ніна Міткевіч, Надзея Казлова, Іна Шульева, Людміла Сяліцкая і іншыя. Вельмі прыемна, што прыходзяць новыя супрацоўнікі і за кароткі час, як Аксана Дубовік, становяцца сапраўднымі прафесіяналамі.

Мне прыемна павіншаваць з Днём страхавых работнікаў не толькі членаў нашага цяперашняга калектыву, але і былых супрацоўнікаў – Аркадзя Паўлоўскага і Вячаслава Мішука, якія займалі пасаду дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраха, былога намесніка дырэктара Валянціну Кубрыну, былога галоўнага бухгалтара Ганну Арашкевіч, былога вядучага эканаміста Алену Луцэвіч, страхавых агентаў Ядвігу Чычыкайла, Валянціну Улевіч, Марыю Поляк, Лідзію Каваленка, Антаніну Свекатун, Валянціну Гузаву, якія больш за 20 гадоў адпрацавалі ў прадстаўніцтве, і іншых.

Здароўя, фінансавай устойлівасці, дабрабыту і міру хачу пажадаць і ўсім жыхарам нашага раёна і запрасіць аформіць сторахавы поліс у прадстаўніцтве Белдзяржстраха, які з’яўляецца гарантам спакою і стабільнасці.

Уладзімір МІСЬКО,дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *