У радасці будняў

Медыцына Нумары

0212e

У Анастасіі Дубовік – выдатны настрой. Выпускніца Слуцкага медвучылішча, яна сама папрасілася быць размеркаванай у Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Анастасія – акушэрка. Яе надзеі апраўдаліся – у радзільным аддзяленні, дзе пачала адлік яе працоўная біяграфія, створаны выдатныя ўмовы для працы. Аддзяленне адрамантавана і аснашчана ўсім неабходным, каб на высокім узроўні аказваць медыцынскую дапамогу. Калектыў цёпла сустрэў яе, старэйшыя калегі аказваюць падтрымку.

Радасць у Анастасіі Дубовік і ад такога вельмі знакавага для яе выпадку. Першыя роды, якія яна прыняла, прайшлі паспяхова. Нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі таксама Анастасіяй.

Анастасія ўдзячная Стаўбцоўшчыне і за тое, што тут яна мае сяброў. Абаяльнасць, жыццярадаснасць, прастата гэтай дзяўчыны даспадобы і яе равеснікам, і старэйшым людзям. Усё гэта дапамагае Анастасіі быць вось у такім шчаслівым настроі, які яна перадае і сваім пацыенткам. І разам з імі радуецца нараджэнню ў свет кожнага новага чалавека.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

1 комментарий по теме “У радасці будняў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *