Абслугоўванне

Нумары Соцыум

ЖЫЛЬЦОЎ У «РАЗУМНЫМ ДОМЕ» ПАБОЛЬШАЛА

За гэты год колькасць карыстальнікаў паслугі «Разумны дом» вырасла на Стаўбцоўшчыне амаль у шэсць разоў.

Пакуль гэтую паслугу нельга назваць масавай, – стаўбчане да ўсяго новага спачатку прыглядаюцца, ацэньваюць, а толькі потым робяць выбар, – аднак зрухі за такі кароткі прамежак часу даволі істотныя. Попыт зафіксаваны ў асноўным на базавы камплект, які робіць «разумнымі» разеткі, дзверы, вокны і т. п. Колькасць кантрольных датчыкаў у перспектыве можа быць павялічана ад дзясятка да васьмі дзясяткаў, як гэта практыкуецца ў Кітаі, – усё залежыць ад ступені інфарматызацыі нашага жыцця і змен у свядомасці.

– Гэты напрамак дынамічна развіваецца, – падкрэслівае начальнік Стаўбцоўскага занальнага вузла электрычнай сувязі Міхаіл Касабуцкі. – Зручнасць і камфорт, якія дае паслуга «Разумны дом», дапаўняюцца не менш важным параметрам – бяспекай. Так, дзякуючы дыстанцыйнаму кіраванню і рознаму вуглу агляду ўстаноўленай відэакамеры, свой «Разумны дом» можна кантраляваць з любой кропкі планеты, дзе ёсць інтэрнэт. Пры гэтым камп’ютар не абавязковы, дастаткова мець у руках смартфон. Своеасаблівая навінка гэтага сезона – магчымасць дыстанцыйна кіраваць ацяпляльным катлом, устаноўленым у доме.

Сувязісты вывучаюць попыт сярод спажыўцоў, каб і далей развіваць паслугі з новымі магчымасцямі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

МЕСЦА СУСТРЭЧЫ НЕ МЯНЯЕЦЦА

Аздараўленчы лагер імя Я. М. Чайкі Стоўбцыгаза запатрабаваны на працягу ўсяго каляндарнага года. Летнія месяцы – нязменна для дзяцей.

Гэта любімае месца правядзення вясельных урачыстасцяў не толькі для жыхароў нашага раёна, але і для іншагародніх. Лепшыя ўмовы для гэтага цяжка знайсці.

Штогод запатрабаваны плошчы аздараўленчага лагера для правядзення навагодніх і ражджэственскіх карпаратываў. Напрыклад, турыстычная кампанія «Акадэмія адпачынку» ўжо каля дзесяці гадоў нязменна заказвае спальныя нумары і залу для сустрэчы Новага года. Такая заяўка паступіла ўжо і сёлета.

Тыя з працаўнікоў арганізацый, хто шануе ўстанаўленні Царквы і захоўвае ражджэственскі пост, пераносяць навагодні карпаратыў пасля Ражджаства Хрыстовага – самы час у Святкі сустрэцца разам за святочным сталом. І гэта таксама ўжо традыцыя, ёсць пастаянныя кліенты.

База адпачынку запатрабавана сталічнымі навучальнымі ўстановамі падчас зімовых канікулаў. Адна з агульнаадукацыйных школ, якая працуе з экалагічным ухілам, скарыстоўвае адпачынак у Драздах, каб прайсціся экалагічнай сцяжынай.

Адміністрацыя лагера, прадастаўляючы такія паслугі, адначасова займаецца падрыхтоўкай базы да летняга дзіцячага адпачынку ў новым сезоне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *