Захаваць сваё заўтра

Акцыі Нумары Соцыум

0212h

ВКОНТАКТЕ ГАВОРАЦЬ ПРА ЗАЎТРА

Пра курэнне, якое наносіць шкоду здароўю курыльшчыка і тых, хто яго акружае, гаварылі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

На Стаўбцоўшчыне прайшлі дзве тэматычныя акцыі: рэспубліканская акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння, прафілактыкі анкалагічных захворванняў, і сумесная міжведамасная раённая акцыя «Захавай заўтра – адмоўся ад курэння» сярод розных узроставых груп, ініцыіраваная раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Да яе далучыліся аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, раённы камітэт БРСМ, раённае аддзяленне Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншыя.

У рамках акцый арганізаваны выступленні ў працоўных калектывах з раздачай інфармацыйна-адукацыйных матэрыялаў, адкрыццё і абнаўленне стэндаў і куткоў здароўя, антытытунёвыя конкурсы, кінавідэасеансы, тэматычныя і спартыўныя мерапрыемствы, круглыя сталы. На базе райвыканкама з удзелам валеолага РЦГіЭ прайшла вучоба ідэалагічнага актыву раёна, у ходзе якой рэкамендавана правесці ў калектывах інфармацыйны дзень і аб’явіць тэрыторыі сваіх арганізацый і ўстаноў зонамі, свабоднымі ад курэння, прадугледзець меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія адмовіліся ад курэння і вядуць здаровы лад жыцця. У цэнтральнай раённай бальніцы ладзіліся дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва.

Сярод вучняў 5-9 класаў школ раёна праходзіць анкетаванне на тэму «Адносіны да курэння і здаровага ладу жыцця». З улікам прывязкі сучаснага чалавека да сацыяльных сетак, вырашана правесці інтэрнэт-апытанне ВКонтакте, дзе большасць з тых, хто прагаласаваў, выказаліся за тое, што неабходна весці барацьбу з курэннем.

У выніку праведзеных акцый арганізатары спадзяюцца на станоўчую дынаміку ў змяненні ўзроўню ведаў і поглядаў жыхароў раёна на праблему курэння, у прыватнасці шкодных наступстваў для здароўя.

Прымусіць чалавека кінуць курыць не можа ніхто, але адмовіцца ад курэння можа кожны. Зрабіце правільны выбар.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,валеолаг

 

ЗАМЕСТ ЦЫГАРЭТ – ЦУКЕРКІ

На Стаўбцоўшчыне стартавала пажарна-прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», якая скіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Месцам старту былі выбраны аўтастанцыя і чыгуначны вакзал.

Выратавальнікі і актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сумесна з валанцёрамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа адправіліся па «Маршруце бяспекі».

– Удзельнікам акцыі мы нагадалі пра небяспеку курэння ў пасцелі, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення, і прывялі ў якасці аргумента статыстыку: чатыры жыхары раёна, у тым ліку дзіця, у мінулым годзе сталі ахвярамі агню з-за непатушанай цыгарэты. На жаль, смяротны выпадак зафіксаваны па гэтай жа прычыне і ў бягучым годзе, – расказала інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей.

Арганізатары мерапрыемства, да слова, не проста вялі антытытунёвыя гутаркі, а прапаноўвалі адмовіцца ад шкоднай звычкі – калі не назаўсёды, то хоць бы на перыяд акцыі. Для гэтага трэба было абмяняць цыгарэту на цукерку ці пячэнне. А прадстаўнікі Чырвонага Крыжа, з улікам пагодных умоў, запрашалі пачаставацца гарачым чаем.

Падчас другога этапа акцыі выратавальнікі завіталі на «абед без цыгарэт» у піцэрыю «Гарадок», дзе з удзелам наведвальнікаў правялі конкурсы «Здаровае дыханне», «Тэлефон выратавання», «Працягні выказванне» і «Мяняем цыгарэту на цукерку», а таксама ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра. Пабывалі разам з прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа і на «сустрэчы без цыгарэт» у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Яго жыльцам быў паказаны фільм «Слёзы Галубіцы» і альбом з фотаматэрыяламі з месцаў вогненных трагедый.

Трэці этап акцыі сабраў школьнікаў у раённым Цэнтры культуры, дзе прайшла QUIZ-гульня. Пераможцы гэтага інтэлектуальнага паядынку – каманды «Аптымісты» (Старасвержанская школа, першае месца), «Страла» (школа № 3, другое месца), «Бонд» (школа № 2, трэцяе месца).

Акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» працягваецца. Курыць ці не – гэта асабісты выбар кожнага з нас. А вось зрабіць усё магчымае, каб гэтая шкодная звычка не прывяла да трагедыі, – задача агульная.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *