Допінг-таблеткі не знайшлі «адрасата»

Кантроль, бяспека Нумары

На тэрыторыі раёна прайшоў другі этап спецыяльнай праграмы «Допінг», мэтай якой з’яўляецца папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

За час правядзення гэтай праграмы з абароту канфіскавана 1314 таблетак лекавага прэпарату «тарэн», які ўтрымлівае ў сваім саставе небяспечнае псіхатропнае рэчыва апрафен.

У сувязі з гэтым райаддзел міліцыі яшчэ раз нагадвае аб крымінальнай адказнасці, якая наступае ў выніку незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў.

Згодна з артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, за незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку ці перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсараў і аналагаў прадугледжана абмежаванне волі ці пазбаўленне волі да пяці гадоў. Аналагічныя дзеянні, учыненыя з мэтай збыту, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў і, магчыма, з канфіскацыяй маёмасці. За збыт наркотыкаў і псіхатропаў у групе асоб або на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, арганізацый аховы здароўя, у месцах правядзення масавага мерапрыемства ці непаўналетняму пагражае пазбаўленне волі ад васьмі да 15-ці гадоў. Калі гэтымі дзеяннямі выклікана па неасцярожнасці смерць чалавека, тэрмін зняволення можа быць ад 12-ці да 25-ці гадоў.

Пры гэтым трэба заўважыць, што асоба, якая добрааахвотна здала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсары або аналагі і актыўна садзейнічала выяўленню ці спыненню злачынства, якое звязана з незаконным абаротам гэтых сродкаў і рэчываў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за данае злачынства.

Усіх, каму вядомы факты захоўвання, вырабу, збыту і ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, просім паведаміць у раённы аддзел унутраных спраў па тэл. 5-11-71, 5-11-98 або 5-19-15. Ананімнасць гарантуем.

Міхаіл МІГУРА, першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *