Легкавік аказаўся пад МАЗам

Ахова правапарадку Бяспека дарожнага руху Нумары

ДТЗ са смяротным зыходам здарылася на Стаўбцоўшчыне ў мінулую пятніцу, у першы дзень снежня.

У 17.05 на 47-м км аўтадарогі Івянец – Рубяжэвічы – Стоўбцы, непадалёку вёскі Ячнае, вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген-гольф”, 1980 года нараджэння, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем МАЗ, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Легкавы аўтамабіль на хуткасці 90-100 км практычна ўвесь “уехаў” пад грузавік. Вадзіцель загінуў на месцы здарэння. Яго цела даставалі выратавальнікі. Вадзіцель грузавіка, які належыць мясцовай арганізацыі СЗАТ “Агракамбінат Колас”, не пацярпеў.

У аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі патлумачылі, што ў абодвух вадзіцеляў узята кроў на алкаголь. Па даным факце вядзецца праверка. Паводле папярэдніх даных, вадзіцель легкавога аўтамабіля перад выездам на сустрэчную паласу і трагічным сутыкненнем з МАЗам, ажыццяўляў манеўр абгону веласіпедыста.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *