Жарты аб сур’ёзным

Адукацыя Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Фінальны этап раённых гульняў сярод камандаў вясёлых і знаходлівых юных інспектараў руху прайшоў у СШ № 3. Сем камандаў – пераможцаў занальнага этапу змагаліся за права лічыцца лепшымі ігракамі КВЗ 2017 года. Удзельнікам гульні давялося жартаваць, спяваць аб сур’ёзных рэчах: неабходнасці захоўваць правілы дарожнага руху, адказнасці за сваё жыццё і здароўе, за бяспеку сваіх родных і блізкіх.

Няпростая задача стаяла перад членамі журы, якое прадстаўлялі начальнік аддзела Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Дзмітрый Воранаў, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Язвінская, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Анастасія Калодзінская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ірына Жалняркевіч, старшы інспектар аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Каломенскі.

Рашэннем журы трэцяе месца ў раённых гульнях клуба вясёлых і знаходлівых юных інспектараў руху прысуджана камандам «Школьная інспекцыя» Заямнаўскай СШ, «Жизнь прекрасна» Дзераўнянскай СШ, «Дарожны патруль» Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага, «СТОП» Старасвержанскай СШ.

Другое месца заняла каманда «Тарнада» Шашкоўскай СШ. Ганаровае першае месца падзялілі каманды «Страла» СШ № 3 і «Залужский перекресток» вучэбна-педагагічнага комплексу «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Усе каманды ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і Дзяржаўтаінспекцыі, а таксама салодкімі прызамі.

Таццяна ГРАМЫКА,метадыст аддзела адукацыі, спортуі турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *