З рэдакцыйнай пошты

На сувязі - рэдакцыя Нумары

ЗДОЛЬНАСЦІ ПАТРЭБНА РАЗВІВАЦЬ

Першае аб’яднанне, якое я наведала, – «Свет воўны». Вядзе гэты гурток Н. М. Маслава. Займаюцца дзеці ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Наталля Міхайлаўна вучыць іх рабіць з воўны фігуркі, пано, цацкі, а таксама розныя ўпрыгажэнні. Цікава глядзець, як маленькі шматочак воўны ператвараецца ў кветку.

У народнай самадзейнай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» з дзецьмі ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў займаецца Т. В. Несцярук. Многія любяць маляваць. Але некаторыя лічаць, што ў іх няма таленту. А Таццяна Віктараўна дапамагае дзецям развіваць сябе. Гэта ў яе добра атрымліваецца. Бо малюнкі, якія я бачыла, вельмі прыгожыя, яны перадаюць усе пачуцці мастака.

Многія дзеці любяць спяваць. А В. М. Цяўлоўская паляпшае здольнасці гэтых дзяцей. Вольга Міхайлаўна вядзе вакальны гурток, які наведваюць хлопчыкі і дзяўчынкі 6-14 гадоў.

І апошняе аб’яднанне, якое мяне зацікавіла, – «Рабататэхніка». Вядзе яго С. А. Ягораў. Дзецей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў Станіслаў Аляксеевіч навучыў рабіць з лега-канструктара механізмы, якія потым падключаюць да камп’ютара, і ён кіруе імі. Гэта надзвычай захапляльны занятак.

І пералічаныя – далёка не ўсе гурткі і клубы па інтарэсах, якія працуюць у нашым горадзе. Таму трэба ісці і развіваць свае здольнасці.

Ульяна МІЛАШЭЎСКАЯ,вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы

 

У МАЙСТЭРНІ ТВОРЧАСЦІ

У рамках педагагічнага марафону ў нашай школе прайшлі два адкрытыя ўрокі. Адзін з іх падрыхтавала і правяла настаўнiца   В. І. Суднiк. Веранiка Iванаўна вядзе ўрокi мастацтва, факультатывы, а таксама – аб’яднанне па iнтарэсах «Майстэрня творчасцi».

Адкрыты ўрок меў назву «Выкарыстоўванне нетрадыцыйных спосабаў малявання гуашшу. Маляванне дрэва» і мэту – фармiраванне прадстаўлення аб нестандартных прыёмах працы з гуашшу.

Вучнi падзялiлiся на чатыры групы. У першай малявалi дрэва з дапамогай губкi, у другой – з дапамогай напырску, у трэцяй – мятай паперай, а ў чацвёртай – ватнымі палачкамі (у тэхнiцы «пуантылiзм»). На пачатку ўрока Веранiка Iванаўна паказала рэпрадукцыю некаторых карцiн, каб вучнi ўспомнiлi, якiя ёсць вiды i жанры карцiн, мастакi, даведалiся нешта новае, расказала пра такiя вельмi важныя дэталi, як цень, паўцень i iншыя. Настаўнiца паказала маленькiм мастакам прэзентацыю, дзе была пададзена iнфармацыя аб гуашы, яе гiсторыi, нестандартных прыёмах у жывапiсе. Далей вучнi прыступiлi да работы. Кожны пiсаў сваю карцiну з дапамогай рознай тэхнiкі.

У гэты час госцi змаглi паназіраць за працэсам. Калi маленькiя, але таленавiтыя мастакi закончылi працаваць, усе ўбачылі вынік. I дзецi, i настаўнiкi пасля адкрытага ўрока засталіся з добрым настроем.

Дзiяна ШУЦЬКО,вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *