Сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці

Адукацыя Нумары

Педагагічны калектыў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» ў пастаянным пошуку новых формаў работы. Адной з гадавых задач у новым навучальным годзе з’яўляецца працяг работы па развіцці звязнай мовы дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі тэатральна-гульнявой дзейнасці.

З гэтай мэтай настаўнікамі-дэфектолагамі Аленай Даўлюд і Вольгай Рамановіч быў падрыхтаваны і праведзены семінар-практыкум для бацькоў. Педагогі і не чакалі, што ён выкліча такі інтарэс, падштурхне бацькоў авалодаць формамі тэатралізаванай дзейнасці для развіцця фантазіі дзяцей, у якіх ёсць праблемы з парушэннямі мовы.

Прапанаваныя псіхагімнастычныя гульні, гульні-пантамімы, тэатральныя эцюды, завочныя падарожжы дазволілі бацькам ненавязліва выканаць комплекс мімічнай, артыкулярнай, дыхальнай гімнастыкі, дапамаглі ім акунуцца ў свет дзяцінства, адчуць тое, што перажываюць іх дзеці. Былі праведзены практыкаванні па развіцці дыкцыі, адчуванні рытму. Бацькам паказалі, напрыклад, як можна расказаць казку, выкарыстоўваючы практыкаванні пальчыкавай гімнастыкі. Гэтыя навыкі ім будуць карысныя для дамашніх заняткаў па развіцці іх дзяцей.

Вялікі інтарэс ва ўдзельнікаў семінара выклікаў майстар-клас па вырабе тэатральных лялек, жадаючыя маглі паўдзельнічаць у інсцэніроўцы казкі «Рэпка».

Рэкамендацыі настаўнікаў-дэфектолагаў па выкарыстанні тэатральнай дзейнасці для развіцця звязнай мовы ў дзяцей дашкольнага ўзросту былі дадзены не толькі на практычных занятках падчас правядзення семінара, але і ў буклетах, раздадзеных бацькам, якія акажуць дапамогу тым, хто выкройвае час праводзіць са сваімі дзецьмі заняткі дома для таго, каб прывесці іх развіццё, у прыватнасці моўныя дэфекты, у норму.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *